Абарона Мадрыда
Абарона Мадрыда — самая працяглая кампанія грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Абарона Мадрыда | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | 15 кастрычніка 1936 — 28 сакавіка 1939 | ||
Месца | наваколле Мадрыда | ||
Вынік | перамога франкістаў і ўзяцце Мадрыда | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход падзей
правіцьКампанія 1936 года
правіцьЗ першых дзён франкіскага бунту яго кіраўнікі надавалі вялікае значэнне авалоданню Мадрыдам. Захопам сталіцы яны разлічвалі вырашыць галоўную задачу — скінуць рэспубліканцаў і зацвердзіць у краіне сваю ўладу. Першая спроба мяцежнікаў авалодаць горадам была прадпрынята ў ліпені 1936 года. Аднак паўнавартасная бітва пачалася восенню.
Да пачатку лістапада паўстанцы ўжо займалі прадмесці Мадрыда, спробы адкінуць іх апынуліся беспаспяховымі. У гэты час урад пераехаў у Валенсію. Мабілізаваўшы амаль усё мужчынскае насельніцтва, рэспубліканцы атрымалі колькасную перавагу над праціўнікам. Да ўрадавай арміі далучаліся савецкія ваенспецы і інтэрнацыянальныя брыгады. Нацыяналісты атрымалі дапамогу з Італіі і Германіі.
У рэшце рэшт рэспубліканцы адкінулі франкістаў.
У канцы года мяцежнікі ажыццявілі яшчэ адну спробу ўзяць Мадрыд падчас т.зв. «Туманнай бітвы», але і ў гэты раз яны пацярпелі няўдачу.
Кампанія 1937 года
правіцьУ пачатку лютага франкісты ўдарылі з боку ракі Харама. У ходзе баёў нацыяналісты страцілі сілы для далейшага прасоўвання. Да 27 лютага спыніліся і лакальныя сутычкі — горад зноў быў утрыманы, аднак рэспубліканцам так і не ўдалося адкінуць паўстанцаў назад за Хараму на першапачатковыя пазіцыі.
У сакавіку пачалося новае наступленне, цяпер ужо з боку Гвадалахары. На гэты раз ініцыятыву ўзялі італьянскія войскі, якія разлічвалі перарэзаць дарогу на Сарагосу. У дадзены раён былі тут жа сцягнуты дадатковыя сілы, дзякуючы чаму ўдалося дамагчыся разгрому італьянцаў.
У пачатку ліпеня рэспубліканскія войскі нанеслі магутны ўдар па ворагу на паўночны захад ад Мадрыда. У выніку мяцежнікі вымушаны былі перакінуць пад сталіцу значныя сілы з іншых напрамкаў і адмовіцца ад запланаванага наступлення на паўднёвым фронце. З сярэдзіны года асноўныя намаганні бакоў былі перанесены з-пад Мадрыда на Паўночную Іспаніі.
Кампанія 1938 года
правіцьУ пачатку 1938 года рэспубліканцам удалося сарваць чарговае наступленне франкістаў у выніку паспяховых дзеянняў у Тэруэльскай аперацыі. Пад Мадрыдам абодва бакі трымалі абарону. Навучаныя горкім вопытам пасля вясновых паражэнняў на розных франтах, рэспубліканцы пачалі будаваць палявыя ўмацаванні.
У далейшым наступальныя аперацыі паўстанцамі не праводзіліся з-за недастатковай замежнай дапамогі. Нацыяналісты пасля канфлікту з Германіяй (Франсіска Франка адмовіўся перадаць іспанскую здабываючую прамысловасць пад кантроль немцаў, а Адольф Гітлер у адказ на гэта спыніў пастаўкі нямецкай зброі) не маглі распачаць атаку на добра ўмацаваны і абаронены горад.
Аднак агульная сітуацыя складвалася неспрыяльна для ўрада.
Увосень Савецкі Саюз, не здолеўшы знайсці агульную мову са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў.
Кампанія 1939 года
правіцьУ сакавіку 1939 года, з прычыны ўнутраных праблем, у Мадрыдзе адбыўся дзяржаўны пераварот. Новыя ўлады паспрабавалі заключыць з нацыяналістамі мірнае пагадненне. Многія падраздзяленні рэспубліканцаў капітулявалі або пераходзілі на бок франкістаў. Толькі ў шэрагу гарадоў і раёнаў войскам нацыяналістаў прыйшлося правесці баявыя аперацыі па поўным іх авалоданні. У канчатковым выніку, ужо 28 сакавіка без бою быў заняты Мадрыд, а да 1 красавіка ўся тэрыторыя Іспаніі апынулася за паўстанцамі.
Крыніцы
правіць- С. Ю. Данилов. «Гражданская война в Испании» — Москва: «Вече», 2004. ISBN 5-9533-0225-8
- Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.