Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў
Дзмі́трый Рыго́равіч Па́ўлаў (руск.: Дмитрий Григорьевич Павлов; 4 лістапада 1897, в. Паўлава Калагрыўскага р-на, Кастрамская вобласць, Расія — 22 ліпеня 1941) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941).
Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1941 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Кавалерыя, танкавыя войскі, пяхота |
Званне | |
Камандаваў | Заходні фронт і Беларуская ваенная акруга |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1897 годзе.
У расійскай арміі з 1914 года, удзельнік Першай сусветнай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны.
Скончыў 24‑ю пяхотную Омскую імя III Камуністычнага Інтэрнацыянала школу каманднага састава (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА (1931).
У 1931—1933 гадах камандзір механізаванага палка ў Гомелі, у 1934—1936 — асобнай механізаванай брыгады ў Бабруйску. Член ЦВК БССР у 1935—1936 гадах.
Удзельнік вайны ў Іспаніі ў 1936—1937 гадах, камандзір танкавай брыгады.
З 1937 года начальнік Аўтабранятанкавага ўпраўлення РСЧА, арганізатар стварэння танка Т-34. Удзельнік савецка-японскага ўзброенага канфлікту на р. Халхін-Гол (Манголія) у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
3 7 чэрвеня 1940 года камандуючы войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі (з 11 ліпеня 1940 года — Заходняя асобая ваенная акруга). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года. Сумесна з камісіяй ЦК КП(б)Б распрацоўваў меры па павышэнні пільнасці і мабілізацыйнай гатоўнасці ў прыгранічных раёнах, прынятыя 17 мая 1941 года Бюро ЦК КП(б)Б. Аднак Іосіф Сталін забараніў іх ажыццявіць[1].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня да 2 ліпеня 1941 года камандуючы войскамі Заходняга фронту.
Пасля цяжкіх паражэнняў сваіх войск быў арыштаваны і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады. Абвінавачаны спачатку ў ваенным загаворы і дзяржаўнай здрадзе, потым — у халатнасці і невыкананні службовых абавязкаў. 22 ліпеня 1941 года прысуджаны да пакарання смерцю і расстраляны.
Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 года.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
Спасылкі
правіць- ПАЎЛАЎ Дзмітрый Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»