Энрыке Лістэр Фархан (ісп/галіс. Enrique Líster Forján; 21 красавіка 19078 снежня 1994) — камандзір «пятага палка», 1-й змешанай брыгады, 11-й дывізіі Народнай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Доўгі час быў важнай фігурай у Камуністычнай партыі Іспаніі і палітычным жыцці Іспаніі ў цэлым.

Энрыке Лістэр
ісп.: Enrique Líster
Дата нараджэння 21 красавіка 1907(1907-04-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1994(1994-12-08)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Званне генерал
Камандаваў Пяты полк, 1-я змешаная брыгада і 11th Division[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн «Крыж Грунвальда» II класа ордэн «Крыж Грунвальда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў галісійскай сям’і, служыў салдатам у Іспанскай каралеўскай арміі. Быў рабочым-муляром, юныя гады правёў на Кубе, а вярнуўшыся ў Іспаніі, далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1925 годзе ўступіў у КПІ і неўзабаве быў вымушаны зноў пакінуць краіну — аж да 1931 года, калі манархія ў Іспаніі была ліквідавана. Паспеў паўдзельнічаць у паўстанні супраць дыктатара Херарда Мачада на Кубе.

У 1932 годзе зноў пакінуў Іспанію і жыў у Маскве, дзе працаваў на будаўніцтве маскоўскага метро і вучыўся з 1932 па 1935 год у Акадэміі Фрунзэ.

У 1935 годзе вярнуўся ў Іспанію і стаў працаваць ва Узброеных Сілах Рэспублікі па заданні Камуністычнай партыі Іспаніі. З пачаткам грамадзянскай вайны апынуўся адным з самых падрыхтаваных ваенных спецыялістаў у КПІ. Яму было даручана фарміраванне народнага апалчэння. Удзельнічаў у бітвах пры Хараме, Гвадалахары, Тэруэле, Эбра.

Пасля падзення Другой Іспанскай Рэспублікі жыў у іміграцыі ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў шэрагах Чырвонай Арміі пад імем Лісіцына Эдуарда Эдуардавіча, удзельнік зняцця блакады Ленінграда ў студзені 1944 года. 22 лютага 1944 года прысвоена званне генерал-маёра Чырвонай Арміі[3].

Пасля 1946 года жыў у Югаславіі. Адзіны ў XX стагоддзі чалавек, што стаў генералам трох армій — іспанскай (рэспубліканскай), савецкай, югаслаўскай.

Быў у ліку іспанамоўных кансультантаў, якія дапамагалі арганізаваць Камітэты абароны рэвалюцыі пасля Кубінскай рэвалюцыі.

У 1977 годзе вярнуўся ў Іспанію. У 1973 годзе з аднадумцамі пакінуў КПІ з-за нязгоды з еўракамуністычнай лініяй большасці партыі. Ён назваў здрадай тое, што КПІ асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе, і стварыў Іспанскую камуністычную рабочую партыю. Генеральны сакратар ІКРП у 1973—86 гг. У 1986 годзе вярнуўся ў КПІ.

Творчасць правіць

Напісаў кнігі: «Наша вайна» (Nuestra guerra, 1966), «Мемуары змагара» (Memorias de un luchador, 1977), «Хопіць» (Bas Basta!, 1970).

Бібліяграфія правіць

  • Энрике Листер. Воспоминания о национально-революционной войне испанского народа // «Новая и новейшая история», № 2, 1962. стр.80-90
  • Наша война. Издательство политической литературы, 1969 г.
  • Арагон. Август — ноябрь 1937 года

Зноскі

  1. а б Jesús. Enrique Líster Forján Liste Forján // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Enrique Lister // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Фотографии генералов и адмиралов 1941—1945 годы ~ Фото и текстовая информация о генералах и адмиралах Советского Союза, периода Великой Отечественной войны. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2017. Праверана 19 лютага 2017.

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Энрыке Лістэр
  • Под ред. Е. М. Жукова. Листер // Советская историческая энциклопедия. — Советская энциклопедия. — М., 1973—1982.
  • ОКЗ