1-я змешаная брыгада

1-я змешаная брыгада (ісп.: 1.ª Brigada Mixta), таксама вядома як брыгада Лістэра[1]змешаная брыгада іспанскай рэспубліканскай арміі перыяду грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

1-я змешаная брыгада
Краіна
Падпарадкаванне Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Тып Змешаная брыгада (Іспанія)
Удзел у
Вядомыя камандзіры Энрыке Лістэр

Гісторыя правіць

Cтворана 10 кастрычніка 1936 года на базе Пятага палка ў Алькала-дэ-Энарэс падчас рэарганізацыі Рэспубліканскіх узброеных сіл Іспаніі[2]. Падраздзяленне перададзена пад камандаванне Энрыке Лістэра[3][4]. Баявое хрышчэнне брыгада адтрымала ў бітве пры Сесеньі. У баях пры Брунетэ яна панесла вялізарныя страты, уключаючы свайго трэцяга камандзіра Альберта Санчэса, а таксама вялікую колькасць афіцэраў і начальніка штаба маёра Эміліа Канеха. Пазней прыме ўдзел у наступленні на Арагон, бітве на Эбра і Каталонскай аперацыі. Распушчана 9 лютага 1939 года.

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Зноскі

  1. Magí Crusells (2002); Las Brigadas Internacionales en la pantalla, p. 143
  2. Fernando de Bordejé y Morencos (2007); Galería de personajes españoles, p. 368
  3. Miguel Moreno (2008); La medida del Abismo, p. 185
  4. Santiago Álvarez (1994); Negrín personalidad Histórica, Volume 1, p. 78
  5. El Pais - Los papeles de un comunista; La familia de Santiago Álvarez, fundador del PCG, dona a Comisiones Obreras todo su archivo personal

Спасылкі правіць