Бітва на Эбра
Бітва на Эбра — адна з самых буйных бітваў перыяду грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Баявыя дзеянні развіваліся на фронце даўжынёю ў 60 кіламетраў.
Бітва на Эбра | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | 25 чэрвеня — 16 лістапада 1938 | ||
Месца | Эбра | ||
Вынік | перамога франкістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя
правіцьДа лета 1938 года зона, падкантрольная прыхільнікам Рэспублікі, апынулася раздзеленай на дзве часткі: Усходні фронт (Каталонія) быў адрэзаны ад Цэнтральнага і Паўднёвага. Гэта стварала вялікія цяжкасці, у прыватнасці, у кіраванні арміяй. Акрамя таго, непасрэднай пагрозе падвяргалася Валенсія, дзе ў той час знаходзіўся рэспубліканскі ўрад[1].
Урадавае камандаванне спадзявалася аб’яднаць адрэзаныя войскі ў Каталоніі з асноўнымі сіламі. У рэспубліканцаў была і знешнепалітычная задача: даказаць заходнім дэмакратыям — Францыі і Вялікабрытаніі — што Рэспубліка яшчэ цалкам баяздольна і можа не толькі супраціўляцца генералу Франсіска Франка, але і наносіць яму зруйнавальныя ўдары[1].
Начальнік Генеральнага штаба Народнай арміі Вісентэ Роха і галоўны ваенны саветнік СССР у Іспаніі Кузьма Качанаў распрацавалі план наступальнай аперацыі. Меркавалася пераадолець не надта шырокую (150—200 метраў), але хуткаплынную і з стромкімі берагамі раку Эбра ў нізоўях з выхадам у тыл групоўкі генерала Хасэ Сальчага[2].
Бакі
правіцьПершапачаткова армія Рэспублікі некалькі пераўзыходзіла праціўніка па колькасці, але ў мяцежнікаў было значна больш авіяцыі (у тым ліку нямецкія авіятары з легіёну «Кондар»), асабліва бамбардзіровачнай, і артылерыі. Акрамя таго, у шэрагах рэспубліканцаў было шмат маладых навабранцаў, а ў франкістаў – прафесійныя вайскоўцы з вялікім вопытам баявых дзеянняў. На іх баку на Эбры ваявалі і прадстаўнікі белай эміграцыі. У мемуарнай літаратуры, напісанай самімі былымі белагвардзейцамі, называецца лічба ад 70 да 128 добраахвотнікаў. Іспанскія крыніцы, больш дакладныя, паколькі грунтуюцца на спісах асабістага складу Замежнага легіёну, у якім служылі гэтыя расіяне. Яны называюць лічбу ў 40 чалавек[1].
Усяго ў аперацыі з боку рэспублікі прыцягнуты каля 80 тысяч чалавек[3][4] (паводле даследчыка Х. Топсана), 70—80 палявых батарэй[3], 27 зенітных гармат[3] і 22 танка Т-26[5]. Супрацьлеглы бок першапачаткова прыцягнуў 100 знішчальнікаў і 140 бамбардзіроўшчыкаў. Да 31 жніўня групоўка франкістаў мела 100 танкаў, 300 гармат, 500 самалётаў[6] (паводле даследчыка А. Бівара).
Баявыя дзеянні
правіць25 чэрвеня ўзброеныя фармаванні Рэспублікі фарсіравалі Эбру і стварылі на яе правым беразе, занятым мяцежнымі войскамі, некалькі плацдармаў. Першапачаткова поспех спадарожнічаў рэспубліканцам. Франкісты прыклалі ўсе намаганні, каб разбурыць варожую пераправу праз Эбру. Аднак рэспубліканцы працягвалі перапраўляліся падмацаванне, харчаванне і боепрыпасы. Спробам паўстанцкай авіяцыі знішчыць пераправу замінала зенітная артылерыя[1].
Зенітная артылерыя рэспубліканцаў была вельмі эфектыўнай за кошт пастаўленых з Расіі [Савецкага Саюза] 76-міліметровых гармат. Яны не былі так знакаміты, як нямецкія зеніткі, але аб іх якасці можа судзіць хоць бы такі факт: рускія зенітныя гарматы 30-х гадоў, некалькі мадэрнізаваныя, перажылі свой век — яны стаялі на ўзбраенні іспанскай арміі яшчэ дзесяць гадоў таму! Так што, рэспубліканская супрацьпаветраная абарона дзейнічала цудоўна.— Гісторык, спецыяліст па авіяцыі і паветраным супрацьстаянні грамадзянскай вайны ў Іспаніі Рафаэль Пермуй (ісп.: Rafael Permuy). Інтэрв’ю для Радыё Свабода да 70-годдзя бітвы на Эбра.
У пачатку жніўня войскі генерала Франка правялі контратаку. Пачалася вайна на змор праціўніка. Абодва бакі ў гэты час атрымалі папаўненне і дадатковае ўзбраенне. Франкісты адкрылі шлюзы ў вярхоўях Эбра: вада хлынула і знесла пантоны рэспубліканскіх войскаў, якія, зрэшты, былі хутка адноўлены. Аднак рэспубліканцы не змаглі развіць першапачатковы поспех, сутыкнуўшыся з моцным супрацівам франкісцкай арміі. Ім прыйшлося замацавацца на занятых пазіцыях. Бітва набыла пазіцыйны характар.
Восенню СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў (гл. Інтэрнацыянальныя брыгады). Адсутнасць дастатковай падтрымкі негатыўна адбілася на пазіцыях ўрада[7].
У сярэдзіне лістапада рэспубліканскія войскі пад націскам праціўніка адышлі на левы бераг Эбра, то ёсць на пазіцыі, з якіх пачалі чэрвеньскае наступленне.
Наступствы
правіць23 снежня франкісцкія войскі разгарнулі генеральнае наступленне на Каталонію. У сярэдзіне студзеня 1939 года яны зламалі супраціўленне рэспубліканцаў і пачалося адступленне часцей рэспубліканскай арміі да французскай мяжы[8]. Падзенне сталіцы Каталоніі Барселоны адзначыла крах Рэспублікі, хоць вайна працягвалася яшчэ некалькі месяцаў і скончылася ў канцы сакавіка[1].
Страты
правіцьСтраты рэспубліканцаў у бітве ацэньваюцца ў 7 150[9] (паводле даследчыка П. Прэстана), 10 000[10] (паводле даследчыка Г. Джэксана) або 10 000—15 000[11] (паводле даследчыка Х. Топсана) забітымі. Франкісты, па розных даных, страцілі забітымі 5 000[10] (паводле даследчыка Г. Джэксана), 6 100[9] (паводле даследчыка П. Прэстана) альбо 6 500[11] (паводле даследчыка Х. Топсана) чалавек.
Зноскі
- ↑ а б в г д Ирина Лагунина, Виктор Черецкий. 70-летие битвы на Эбро. Роль советских советников в испанской войне [дают интервью испанские историки и исследователи гражданской войны Рафаэль Пермуй (Rafael Permuy), Сесарь Видаль (César Vidal), Энрике Гутьеррес (Enrique Gutierrez)] // Радио Свобода : радиовещательная организация. — 12 июня 2008.
- ↑ Буря в Леванте. Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936 – 1939). 2004
- ↑ а б в Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.813
- ↑ Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936–1939. Penguin Books. London. 2006. p.350
- ↑ Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.816
- ↑ Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War 1936–1939. Penguin Books. London. 2006. p.357
- ↑ Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
- ↑ Марклен Мещеряков. Судьба интербригад в Испании по новым документам // Новая и новейшая история. — 1993. — № 5. — С. 18-42.
- ↑ а б Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. London. 2006. p.291
- ↑ а б Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931–1939. Princeton University Press. Princeton. 1967. p. 528
- ↑ а б Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.833