Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі

Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Fuerzas Armadas de la República Española) або Іспанскія рэспубліканскія ўзброеныя сілы — нацыянальныя ўзброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі, якія існавалі з 1931 па 1939 год і прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Дзяліліся на Іспанскую рэспубліканскую армію (ісп.: Ejército de la República Española), з 1936 года — Народная армія Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Ejercito Popular de la Republica Espanola); Іспанскі рэспубліканскі флот (ісп.: Marina de Guerra de la República Española), які ўключаў у сябе марскую авіяцыю; Іспанскую рэспубліканскую авіяцыю (ісп.: Fuerzas Aéreas de la República Española), у склад якой таксама ўваходзіла на некаторых этапах марская авіяцыя.

Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі
Дата заснавання 14 красавіка 1931
Дата роспуску 1 сакавіка 1939
Падраздзяленні

Сухапутныя войскі Ваенна-паветраныя сілы

Ваенна-марскі флот
Галоўнакамандуючы Мануэль Асанья (апошні)
Міністр абароны Хасэ Міяха (апошні)
Начальнік штаба абароны Сегісмунда Касада (апошні)
Занятыя ў войску 225 000 (на 1936 год)
Унутраныя пастаўшчыкі CASA, Hispano-Suiza, Іспанскае таварыства ваенна-марскога будаўніцтва
Замежныя пастаўшчыкі СССР, Мексіка, Францыя
Гісторыя Санхурджада, Рэвалюцыя 1934 года ў Іспаніі, Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Гісторыя Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі дзеліцца на дзве часткі: даваенную, калі яны былі адзінай арганізацыяй, і ваенную, калі частка арміі падтрымала путчыстаў з іспанскай фалангі, а частка засталася лаяльнай рэспубліканскаму ўраду і ўступіла ў канфлікт з нацыяналістамі.

Спасылкі правіць