Фідэль Давіла
Фідэль Давіла Аронда (24 красавіка 1878[1][2], Барселона — 22 сакавіка 1962[1][2], Мадрыд) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Іспана-амерыканскай вайны, Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Барселоне. Бацькі — Матэа Давіла Гіла і Ірэн Аронда Арыя[3].
Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1896 годзе[4]. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 года служыў у пяхоце на Кубе.
У званні падпалкоўніка накіраваны ў Іспанскае Марока, дзе ўдзельнічаў у Рыфскай вайне[4]. У 1929 годзе павышаны да брыгаднага генерала[5], быў начальнікам Генеральнага штаба VII ваеннай акругі[4].
Пасля абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Бургасе. У 1936 годзе дылучыўся да змовы нацыяналістаў з мэтай звяржэння ўрада Народнага фронту.
У ліпеня, калі змоўшчыкі прыступілі да рэалізацыі путчу, Давіла стаў членам Савета нацыянальнай абароны і прэзідэнтам Дзяржаўнай тэхнічнай калегіі. Адначасна заняў пасаду начальнікам Генеральнага штаба паўстанцкай арміі[6][7].
Пасля гібелі генерала Мола ў авіякатастрофе Давіла змяніў яго на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй[8][9].
31 студзеня 1938 года прызначаны міністрам абароны ў складзе першага ўрада Франсіска Франка[10].
У жніўні 1939 года стаў генерал-капітанам II ваеннай акругі (Севілья)[11]. З мая 1941 года — начальнік Высокага генеральнага штаба[12], з ліпеня 1945 года — міністр арміі. У 1946 годзе выйшаў у запас[13].
У кастрычніку 1949 года, з нагоды паездкі Франка ў Партугалію, быў выкліканы на дзевяць дзён узначаліць урад[14]. Атрымаў дваранскі тытул маркіза. У 1951 годзе стаў членам Савета Каралеўства і прызначаны прэзідэнтам Вышэйшага геаграфічнага савета[15].
Абвінавачванні
правіцьБыў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых службовых асоб рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судом за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і ў першыя гады франкісцкай дыктатуры[16][17][18].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Fidel. Marqués de Dávila (I) Dávila Arrondo // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Fidel Davila y Arrondo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fidel Dávila Arrondo .
- ↑ а б в Gaceta de Madrid núm. 235, del 23 de agosto de 1929
- ↑ Gaceta de Madrid núm. 235, del 23 de agosto de 1929
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 2, del 6 de octubre de 1936
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 1, del 2 de octubre de 1936
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 227, de 4 de junio de 1937
- ↑ Hugh Thomas (1976), La Guerra Civil Española, pág. 744
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 468, del 1 de febrero de 1938
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 231, del 19 de agosto de 1939
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 132, de 12/05/1941
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 121, de 1 de mayo de 1946
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 294, de 21 de octubre de 1949
- ↑ Boletín Oficial del Estado núm. 199, del 18 de julio de 1951
- ↑ "Esta madrugada ha fallecido el general Dávila Arrondo", en diario ABC, 22 de marzo de 1962, página 70.
- ↑ Dávila Jalón, Valentín. Una vida al servicio de España: General don Fidel Dávila Arrondo 1878-1962, Volumen 1, Talleres Prensa Española,1978. ISBN 8430000003, 9788430000005.
- ↑ Busquets i Dalmau, Juan. Epistolari de Josep Cartañà, bisbe de Girona (1934-1963), (en catalán) L'Abadia de Montserrat, 2000 - 292 páginas. ISBN 8484151832, 9788484151838.