Уладзімір Яфімавіч Гораў
Уладзімір Яфімавіч Гораў (руск.: Владимир Ефимович Горев; 1900, Вяліж Віцебскай губерні — 20 чэрвеня 1938) — савецкі ваенны дзеяч, камбрыг (1935).
Уладзімір Яфімавіч Гораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1938 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | камбрыг |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіліся ў сям’і ваеннага чыноўніка. Пасля заканчэння гімназіі ў 1918 годзе паступіў у Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, у якім правучыўся да 1919 года. Падчас вучобы стаў прымыкаць да групы анарха-камуністаў.
У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. З сакавіка 1918 па чэрвень 1918 служыў у якасці пісара Ваеннай акадэміі ў Петраградзе. З чэрвеня служыў у РСЧА радавым, затым начальнікам дзясятка партызанскага атрада «Буравеснік». Улетку быў арыштаваны белагвардзейцамі, але з палону змог збегчы. Вярнуўся ў Петраград у верасні таго ж года і стаў працаваць кантролерам у раённым харчовым камітэце, працягваючы вучыцца ў Петраградскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін. Неўзабаве пераехаў на радзіму, дзе стаў працаваць сельскім настаўнікам. Са жніўня 1919 года зноў у кадрах РСЧА. Быў інструктарам палітаддзела 2-й арміі, затым інструктарам палітаддзела асаблівай групы войск Паўднёвага фронту. У снежні 1919 года быў арыштаваны органамі УНК. Пад арыштам знаходзіўся да сакавіка 1920 года.
З сакавіка па май 1920 года — Следчы ваеннага трыбунала 17-й стралковай дывізіі. З мая 1920 года служыў камандзірам роты, затым батальёна 151-га стралковага палка, пасля чаго камандаваў батальёнам у 153-м стралковым палку. Затым камандаваў 51-й брыгадай 17-й стралковай дывізіі. У жніўні займаў пасаду каменданта Мінска. Са жніўня 1920 года ўпаўнаважаны Асобага аддзела 4-й арміі, затым начальнік агентурнага аддзела 16-й арміі. З красавіка па снежань 1921 года знаходзіўся на пасадзе начальніка сакрэтна-аператыўнай часткі Асобага аддзела Заходняга фронту.
Са студзеня 1922 па снежань 1923 года служыў намеснікам Асаблівага аддзела Маскоўскай ваеннай акругі. У снежні 1923 паступіў на вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі. Са снежня 1924 па снежань 1925 — слухач Усходняга факультэта той жа Акадэміі.
У кастрычніку 1925 года быў накіраваны ў Кітай у якасці ваеннага саветніка. Служыў пад псеўданімамі «Нікіцін» і «Гардон». З 1925 па 1926 працаваў у Калганскай разведвальнай групе. Арганізатар разведшколы для падрыхтоўкі спецыялістаў у горадзе Кантон. Кіраваў разведвальнай дзейнасцю ў паўднёвых раёнах Кітая. З 1926 па 1927 знаходзіўся ў Гуанчжоўскай разведвальнай групе і 4-м корпусе Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі Кітайскай Рэспублікі[1]. Прымаў удзел у Паўночным паходзе НРА супраць бэянскіх мілітарыстаў. Удзельнічаў у штурме Учана. У 1928 годзе скончыў курсы пры Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Са студзеня 1929 па студзень 1929 — камандзір 99-га Арэнбургскага стралковага палка. У 1930 годзе накіраваны ў ЗША ў якасці нелегальнага рэзідэнта. Знаходзіўся на разведвальнай працы да 1933 года. З мая 1933 — у аўтабранятанкавых войсках РСЧА. З мая 1933 па люты 1935 — памочнік начальніка аўтабранятанкавых войск Ленінградскай ваеннай акругі. З лютага па жнівень 1935 — камандзір і ваенны камісар 31-й асобнай механізаванай брыгады.
У жніўні 1936 быў накіраваны ў Іспанію ў якасці ваеннага аташэ. Служыў пад псеўданімам «Санча»[2]. Унёс вялікі ўклад пры абароне Мадрыда супраць войскаў Франсіска Франка[3].У 1937 быў накіраваны на Паўночны фронт для планавання ваенных дзеянняў. Пасля няўдач, у прыватнасці, пасля захопу нацыяналістамі горада Більбаа, прызначаны ў Мадрыд[4].
Арыштаваны 25 студзеня 1938 года. 20 чэрвеня Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР быў прысуджаны да расстрэлу па абвінавачванні ва ўдзеле ў ваеннай змове. Прысуд прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 кастрычніка 1956 года.
Сям’я
правіцьЖонка — Лізавета Восіпаўна (1901 г. н.). У ліпені 1938 года была асуджаная як член сям’і здрадніка Радзімы да пяці гадоў лагераў[5].
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (1937)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1928)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1937)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1936)
Крыніцы
правіць- ↑ Усов, В. Н. Советская разведка в Китае в 20-е годы XX века. — 2-е изд., испр. и доп.. — М.: Дом Конфуция, 2011. — С. 223. — 382 с. — ISBN 5-85611-008-0.
- ↑ José András Rojo. Vicente Rojo - Retrato de un general republicano. — Madrid, 2006. — ISBN 84-8310-455-5.
- ↑ José András Rojo. Vicente Rojo - Retrato de un general republicano. — Madrid: Tusquets Editores, 2006. — ISBN 84-8310-455-5.
- ↑ Mikel Aizpuru (2001), «El informe Brusiloff», Madrid, Alberdania, pág. 255
- ↑ Черушев Н. С. Сын за отца не отвечает. — М., 2010—304 с.
Літаратура
правіць- Сувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — М.: ТЕРРА, 1998. — 528 с. — ISBN 5-300-02220-9.
- Расстрельные списки: Москва, 1935—1953: Донское кладбище (Донской крематорий) — М., 2005
- Михаил Алексеев: Советская военная разведка в Китае и хроника «китайской смуты» (1922—1929) — М.: Кучково поле. 2010. 608с. ISBN 978-5-9950-0085-3.