Марыа Берці (італ.: Mario Berti; 1881[1], Спецыя, Лігурыя1960[1], Спецыя, Лігурыя) — італьянскі ваенны дзеяч, генерал.

Марыа Берці
Дата нараджэння 1881[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1960[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Каралеўская італьянская армія[d]
Званне генерал
Камандаваў Італьянскі экспедыцыйны корпус
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Спецыі ў заможнай сям’і сярэдняга класа. Пасля школы пайшоў у армію. Браў удзел у італьянска-турэцкай вайне.

У пачатку ваенных дзеянняў на Італьянскім фронце Першай сусветнай знаходзіўся ў Лівіі. З сакавіка 1916 года прызначаны ў Генеральны штаб 1-й арміі, разгорнутай на Трэнцінскім фронце.

У 1933 годзе стаў камандуючым артылерыяй Турынскага армейскага корпуса, а затым узначальваў 9-ю пяхотную дывізію і 3-ю дывізію. У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі займаў пасаду спачатку намесніка камандуючага, а потым камандуючага Італьянскага добраахвотніцкага корпуса.

У 1938 годзе вярнуўся ў Італію. У 1939—1940 гадах камандаваў XV армейскім корпусам. Пасля накіраваны ў Лівію.

Калі Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну, Берці знаходзіўся ў Італьянскай Паўночнай Афрыцы, камандуючы 10-й арміяй.

У верасні 1943 года пакінуў ваенную службу. Жыў на сваёй віле ў Спецыі.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Mario Berti // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Alan Axelrod e Jack A. Kingston, Encyclopedia of World War II, New York, Facts on File Inc., 2007, ISBN 0-8160-6022-3.
  • Pietro Barbieri, Le cause della guerra civile spagnola, Roma, Robin Edizioni, 2006, ISBN 88-7371-213-4.
  • Giovanni Cecini, I generali di Mussolini, Roma, Newton & Compton Editori, 2016, ISBN 88-541-9868-4.
  • John F. Coverdale, Italian Intervention in the Spanish Civil War, Princeton, Princeton University Press, 2015, ISBN 1-4008-6790-8.
  • Kenneth Macksey, Beda Fomm: Classic Victory, Ballentine's Illustrated History of the Violent Century, Battle Book Number 22, New York, Ballantine Books, 1971, ISBN 0-345-02434-6.
  • Charles D. Pettibone, The Organization and Order of Battle of Militaries in World War II Volume VI Italy and France Including the Neutral Countries of San Marino, Vatican City (Holy See), Andorra, and Monaco, Trafford Publishing, 2010, ISBN 1-4269-4633-3.

Спасылкі

правіць