Біскайская кампанія

Біскайская кампанія — наступленне Паўночнай арміі нацыяналістаў пад камандаваннем генерала Эміліа Мола з 31 сакавіка па 1 ліпеня 1937 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Пасля цяжкіх трохмесячны баёў сілам мяцежнікаў, дзякуючы іх ваеннай перавазе, удалося заняць горад Більбаа і правінцыю Біская.

Біскайская кампанія
Асноўны канфлікт: Паўночнаіспанская кампанія (Грамадзянская вайна ў Іспаніі)
Салдаты-баскі аднаго з батальёнаў.
Салдаты-баскі аднаго з батальёнаў.
Дата 31 сакавіка1 ліпеня 1937
Месца Біская, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Краіна Баскаў
Франкісцкая Іспанія
Корпус добраахвотніцкіх сіл
Легіён «Кондар»
Камандуючыя
Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда
Марыяна Гамір Улібары
Эміліа Мола
Фідэль Давіла
Хасэ Сальчага
Сілы бакоў
30 000 — 50 000 чалавек 50 000 — 65 000 чалавек
Страты
10 000 забітых, 25 000 параненых 4500 забітых, 25 500 параненых і зніклых

Перадгісторыя

правіць

У выніку летне-восеньскіх баёў 1936 года распачатай грамадзянскай вайны паўночная зона апынулася ізаляванай ад цэнтральнай рэспубліканскай зоны і падтрымлівала з ёю сувязі толькі па паветры і моры. Увесь час яна адчувала наймацнейшы недахоп харчавання, адзення і абутку. Толькі часткова ўдавалася змякчыць дэфіцыт купляй прадуктаў і тавараў у Францыі і Англіі і гуманітарнымі пастаўкамі пад кантролем Лігі Нацый. Нацыяналістычная марская блакада істотна ўскладняла забеспячэнне фронту і тылу. На невялікай тэрыторыі дзейнічалі адначасова аўтаномны ўрад Біскаі, Савет Астурыі і Леона і Сантандэрскі камітэт. У Біскаі палітычную большасць складалі баскскія нацыяналісты, у Астурыі — камуністы і сацыялісты, у Сантандэры — рэспубліканцы. Іх органы ўлады лічылі сябе суверэннымі і то не хацелі, то не маглі каардынаваць дзеянні.

Баявыя дзеянні

правіць

Наступленне пачалося на досвітку 31 сакавіка 1937 года. Увесь красавік нацыяналісты не маглі прасунуцца далей берагоў ракі Дэвы. Штодня ім атрымоўвалася прасоўвацца ў сярэднім на 600-700 метраў. Сутыкнуўшыся з рэзкім супрацівам з боку баскаў, паўстанцы прыпынілі аперацыю, скарыстаўшыся надыходам дрэннага надвор’я. 11 чэрвеня Паўночная армія нацыяналістаў, пасля папярэдняга абстрэлу з 150 артылерыйскіх гармат і ўдараў італьянскай авіяцыі і авіяцыі «Легіёна Кондар», аднавіла баявыя дзеянні. У сярэдзіне дня 19 чэрвеня паўстанцы і італьянцы з усходу і поўначы без бою ўвайшлі ў Більбаа. Баскі вывелі з ладу большасць гарадскіх мастоў, але горад застаўся ў асноўным некранутым, у тым ліку яго прамысловасць, якая захавалася, нягледзячы на тое, што некаторыя рэспубліканскія кіраўнікі загадалі знішчыць фабрыкі і заводы.

Вынікі

правіць

Для ўсяго так званага Паўночнага фронту Рэспублікі падзенне Біскаі было катастрофай, таму што на яе абароне грунтавалася абарона двух іншых правінцый — Сантандэра і Астурыі. Таксама знік адзін з яе найважнейшых горназдабыўных і прамысловых цэнтраў, што таксама прывяло да павелічэння сіл нацыяналістаў.

Літаратура

правіць
  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.