Марыя Іосіфаўна Карпенка
Марыя Іосіфаўна Карпенка (8 ліпеня 1932, Дзярэчына, Капыльскі раён — 14 снежня 2020) — беларуская пісьменніца, журналіст, грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Пераможца VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Золотая Литера» (2012).
Марыя Іосіфаўна Карпенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2020 (88 гадоў) |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, грамадская дзяячка |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 8 ліпеня 1932 года ў в. Дзярэчына Капыльскага раёна, у сям’і рабочых. Дзяцінства яе прайшло ў Цімкавічах, дзе ў 1951 годзе закончыла сярэднюю школу. Атрымаўшы ў 1956 годзе дыплом аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, працавала ў 1956—1971 гадах у «Магілёўскай праўдзе», у 1972—1999 гадах рэдактарам часопіса «Работніца і сялянка».
Член Камітэта савецкіх жанчын СССР (1972—1991), сакратар Саюза журналістаў Беларусі (1972—1989), першы намеснік старшыні Беларускага Камітэта Міру, член таварыства «Беларусь — Францыя», член праўлення Беларускага Саюза жанчын.
Двойчы (1973, 1980 удзельнічала ў рабоце Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Уражанні ад прабывання ў ЗША паслужылі падставай для напісання публіцыстычных нарысаў «Бярозка на Манхэтэне» (1975), «Горкі вецер з Гудзона» (1983). Была выбрана народным дэпутатам СССР (1989—1991).
Аўтар кніг «Жанчыны маёй краіны» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Камісарскі сад» (1980).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.95
- Женщины Беларуси = Women of Belarus. / [ред. совет: Р. А. Давидович (пред.) и др.]. — Минск, 2003.
- Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2009. — С.126-127