Марыя Алегаўна Сур

шведска-украінская спявачка

Марыя Алегаўна Сур (укр.: Марія Олегівна Сур; нар. 31 снежня 2004, Запарожжа, Украіна [2]) — шведска-украінская спявачка. Удзельнік «Голасу краіны-12» і шведскага нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне».

Марыя Алегаўна Сур
укр.: Сур Марія Олегівна
шведск.: Sur Maria
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 снежня 2004(2004-12-31) (19 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Запарожжы. Вучылася ў Запарожскім нацыянальным універсітэце[3].

У 2022 годзе ўдзельнічала ў дванадцатым сезоне шоў «Голас краіны»: спачатку ў камандзе Надзеі Дарафеевай, затым — Вольгі Паляковай[4].

Праз пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну разам з маці з’ехала ў Швецыю[3]. Пасля дзякуючы спявачцы Сары Доун Файнер выступіла на дабрачынным канцэрце на Авічы-Арэне ў Стакгольме з песняй гурта Destiny’s Child «Survivor»[5].

Кар’ера правіць

У чэрвені 2022 года падпісала пагадненне з лэйблам Warner Music Sweden[6].

Прымала ўдзел у Melodifestivalen 2023, шведскім адборы на Еўрабачанне-2023, з песняй «Never Give Up». Прайшла з другога чвэрцьфіналу ў фінал[7], дзе заняла дзевятае месца[8]. Улетку 2023 года ўдзельнічала ў туры Diggiloo па Швецыі[9].

У 2024 годзе зноў прыняла ўдзел у Melodifestivalen 2024 з песняй «When I’m Gone»[10]. У фінале конкурсу, які адбыўся 9 сакавіка, спявачка заняла 7 месца, набраўшы 72 балы[11].

Дыскаграфія правіць

Спіс сінглаў
Назва Год Самая высокая пазіцыя ў чартах Альбом
SWE
Never Give Up 2023 17[12] Сінгл без альбому
When I’m Gone 2024 23[13] Сінгл без альбому

Зноскі

  1. Maria Sur: Har brottats med ångest — 2024. Праверана 13 сакавіка 2024.
  2. Maria Sur: Har brottats med ångest (шведск.). www.aftonbladet.se (9 лютага 2024). Праверана 11 лютага 2024.
  3. а б Вихованка ЗНУ Марія Сур – фіналістка національного відбору «Євробачення-2023» у Швеції. Запорізький національний університет (23 лютого 2023).
  4. Українка змагається за право представити Швецію на «Євробаченні-2024» (укр.). Главком | Glavcom (11 лютага 2024). Праверана 11 лютага 2024.
  5. Maria Sur flydde kriget - får stående ovationer i Avicii ... - tv4.se. web.archive.org (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2023. Праверана 11 лютага 2024.
  6. Larsson. Artisten Maria Sur flydde Ukraina – nu gör hon succé i Sverige (шведск.). www.expressen.se (17 чэрвеня 2022). Праверана 11 лютага 2024.
  7. Resultat deltävling 2 (англ.). media2023.melodifestivalen.se. Праверана 11 лютага 2024.
  8. Resultat final (англ.). media2023.melodifestivalen.se. Праверана 11 лютага 2024.
  9. Artisten Maria Sur uppträder på vår scen (шведск.). www.bingolotto.se. Праверана 11 лютага 2024.
  10. Учасниця Голосу країни Марія Сур вийшла у фінал нацвідбору Швеції на Євробачення 2024 (укр.). life.nv.ua. Праверана 11 лютага 2024.
  11. Shokayan. Sweden: Marcus & Martinus win Melodifestivalen 2024 with "Unforgettable" (англ.). wiwibloggs (9 сакавіка 2024). Праверана 11 сакавіка 2024.
  12. Veckolista Singlar, vecka 11. Sverigetopplistan. Праверана 18 березня 2023.
  13. Chart – Sverigetopplistan(нявызн.). Праверана 11 сакавіка 2024.