Melodifestivalen (mɛlʊˈdiːfɛstɪˌvɑːlɛn, melodi — мелодыя, festivalen — фестываль) — музычны конкурс, які праходзіць у Швецыі, арганізаваны кампаніямі Шведскае тэлебачанне (SVT) і Шведскае радыё (SR) і вызначае прадстаўніка ад Швецыі на конкурс песні Еўрабачанне.

Melodifestivalen
Месца(ы) правядзення
Жанр(ы) музычная праграма[d]
Сайт melodifestivalen.se (шведск.)

Праводзіцца амаль штогод, пачынаючы з 1958 года. З 2000 года Мелодыфестывалін стаў самай папулярнай праграмай у Швецыі[1]. Конкурс транслюецца таксама па радыё і ў інтэрнэце.

У 2007 паўфіналы паглядзела каля 3,1 млн гледачоў, і каля 4 мільёнаў шведаў паглядзелі фінал[2][3]. Шэсць пераможцаў фестывалю сталі пераможцамі самога конкурсу Еўрабачанне. Мелодыфестывалін аказвае таксама значны ўплыў на шведскую музыку. З увядзеннем чатырох паўфіналаў і раўнда «Другі шанец» у 2002 годзе колькасць удзельнікаў павялічылася да 32.

Гісторыя правіць

Першы конкурс прайшоў у 1958 годзе. Перамагла Аліс Бабс з песняй «Samma stjärna lyser för oss två» (з англ. — «Адна і тая ж зорка свеціць нам абодвум»), пазней пераназванай у «Lilla stjärna» (з англ. — «Зорачка»)[4]. Яна заняла 4-е месца з 10 на конкурсе песні Еўрабачанне 12 сакавіка 1958 года.

Мелодыфестывалін не праводзіўся ў 1964 годзе з-за забастоўкі спевакоў, у 1970 годзе-з-за скандынаўскага пратэсту супраць сістэмы галасавання (у 1969 годзе перамаглі 4 краіны: Іспанія, Вялікабрытанія, Нідэрланды і Францыя), у 1976 годзе — пасля таго як SR арганізоўвала Еўрабачанне 1975, некаторыя левыя палітычныя групы выказалі меркаванне, што ў выпадку перамогі Швецыя не зможа дазволіць сабе прыняць конкурс зноў. Быў арганізаваны рух Alternativfestivalen, накіраванае супраць камерцыйнай музыкі. Швецыя таксама не адпраўляла выканаўцу ў тым годзе.

З 2002 года кіраўніком «Melodifestivalen» з’яўляецца Крыстэр Б’ёркман, пераможца Фестывалю 1992 года і ўдзельнік Еўрабачання 1992.

Удзел правіць

Тысячы песень прынялі ўдзел у конкурсе з моманту яго пачатку. Нягледзячы на тое, што гэта не забаронена правіламі Еўрабачання, аўтары песень, якія жывуць па-за Швецыяй, не дапускаюцца да конкурсу. На саміх артыстаў правіла не распаўсюджваецца. Для ўдзелу ў конкурсе аўтары і выканаўцы павінны быць старэйшыя за 16 гадоў да моманту першага паўфіналу Еўрабачання.

Галасаванне правіць

Да 1999 года пераможца Мелодыфестываліна вызначаўся журы, якое фармавалася па рэгіянальным або ўзроставаму крытэру. У 1993 годзе быў праведзены эксперымент з галасаваннем тэлегледачоў, але спроба апынулася няўдалай — шведская тэлефонная сетка выйшла з ладу з-за вялікай колькасці званкоў.

Пазней была ўведзена пазіцыйная сістэма галасавання, аналагічная фармату, як у конкурсе Еўрабачанне. Кожнае з 11 міжнародных журы аддае 1, 2, 4, 6, 8, 10 і 12 балаў сямі лепшым, на іх думку, песням. Гэтыя балы складаюць 50 % ад агульнай сумы, астатнія 50 % складаюць галасы тэлегледачоў. Калі песня атрымлівае 10 % галасоў тэлегледачоў, гэта эквівалентна 10 % ад 473 балаў. Агульны вынік галасавання — 2 × 473 балаў. Песня з найбольшай колькасцю балаў у канцы галасавання становіцца пераможцам.

Пераможцы Мелодыфестываліна правіць

Год Песня Пераклад Выканаўца Аўтар(ы) Месца на Еўрабачанні
1958[5] Lilla stjärna Маленькая зорка Аліс Бабс Åke Gerhard 4
1959 Augustin Аўгустын Сіў Мальмквіст Åke Gerhard, Harry Sandin 9 (Brita Borg[6])
1960 Alla andra får varann Усе астатнія разумеюць адзін аднаго Эстэн Варнербрынг/Інгер Бергрэн Åke Gerhard, Ulf Kjellqvist 10 (Siw Malmkvist)
1961 April, April Красавік, красавік Сіў Мальмквіст/Гунар Віклунд Bobbie Ericson, Bo Eneby 14 (Lill-Babs)
1962 Sol och vår Сонца і вясна Інгер Бергрэн/Лілі Берглунд Åke Gerhard, Ulf Kjellqvist 7
1963 En gång i Stockholm Аднойчы ў Стакгольме Моніка Цэтэрлунд/Карлі Турнехаве Bobbie Ericson, Beppe Wolgers 13
1965 Annorstädes vals Вальс у іншым месцы Інгвар Віксель Dag Wirén, Alf Henriksson 10 («Absent Friends»)
1966 Nygammal vals Новы, але знаёмы вальс Ліл Ліндфарс і Свантэ Турэсан Bengt Arne Wallin, Björn Lindrое 2
1967 Som en dröm Як мара Остэн Варнэрбрынг Curt Petterson, Marcus Österdahl, Patrice Hellberg 8
1968 Det börjar verka kärlek, banne mej Пачынае выглядаць як каханне, чорт вазьмі Клас-Гёран Хедэрстром Peter Himmelstrand 5
1969 Judy, min vän Джудзі, мой сябар Томі Кёрберг Roger Wallis, Britt Lindeborg 9
1971 Vita vidder Белыя прасторы Family Four Håkan Elmquist 6
1972 Härliga sommardag Цудоўны летні дзень Family Four Håkan Elmquist 13
1973 Sommaren som aldrig säger nej Лета, якое ніколі не кажа не Nova і Еe Dolls Monica Dominique, Carl-Axel Dominique, Lars Forssell 5 («You’re Summer»)
1974 Waterloo Ватэрлоа ABBA Бэні Андэрсан, Б’ёрн Крысціян Ульвэус, Сціг Андэрсан 1
1975 Jennie, Jennie Джэні, Джэні Ларс Бергаген Ларс Бергаген 8
1977 Beatles Бітлз Forbes Claes Bure, Sven-Olof Bagge 18
1978 Det blir alltid värre framåt natten З надыходам ночы заўсёды становіцца горш Б’ёрн Скіфс Peter Himmelstrand 14
1979 Satellit Спадарожнік Тэд Гэрдэстад Ted Gärdestad, Kennее Gärdestad 17
1980 Just nu Зараз Томас Ледзін Томас Ледзін 10
1981 Fångad i en dröm Захоплены ў сне Б’ёрн Скіфс Björn Skifs, Bengt Palmers 10
1982 Dag efter dag Дзень за днём Chips Моніка Форсберг, Lasse Holm 8
1983 Främling Незнаёмец Карола Моніка Форсберг, Lasse Holm 3
1984 Diggi-Loo Diggi-Ley Дзігі-лу дзігі-лей Herreys Britt Lindeborg, Torgny Söderberg 1
1985 Bra vibrationer Добрыя вібрацыі Кікі Даніэльсан Ingela Forsman, Lasse Holm 3
1986 É dé det här du kallar kärlek? Гэта тое, што вы называеце каханнем? Моніка Цёрнэль і Ласэ Холм Lasse Holm 5
1987 Fyra bugg och en coca cola[7] Чатыры жавальныя гумкі і кока-кола Лота Энгберг Mikael Wendt, Christer Lundh 12 («Boogaloo»)
1988 Stad i ljus Горад святла Томі Кёрберг Py Bäckman 12
1989 En dag Аднойчы Томі Нільсан Цім Норэл, Ola Håkansson, Alexander Bard 4
1990 Som en vind Як вецер Эдзін-Адаль Mikael Wendt 16
1991 Fångad av en stormvin Захоплены навальнічным ветрам Карола Stephan Berg 1
1992 I morgon är en annan dag Заўтра будзе новы дзень Крыстэр Б’ёркман Niklas Strömstedt 22
1993 Eloise Элаіз Arvingarna Lasse Holm, Gert Längtstrand 7
1994 Stjärnorna Зоркі Мары Бергман і Ругер Пунтарэ Peter Bertilsson, Mikael Littwold 13
1995 Se på mig Глядзі на мяне Ян Ёхансен Ingela Forsman, Bobby Ljunggren, Håkan Almqvist 3
1996 Den vilda Дзікая One More Time Nanne Grönvall, Peter Grönvall 3
1997 Bara hon älskar mej Калі толькі яна мяне кахае Blond Stephan Berg 14
1998 Kärleken är Каханне — гэта… Джыл Ёнсан Ingela Forsman, Bobby Ljunggren, Håkan Almqvist 10
1999 Tusen och en natt Тысяча і адна ноч Шарлота Перэлі Gert Längstrand, Lars Diedricsson 1 («Take Me to Your Heaven»)
2000 När vindarna viskar mitt namn Калі вятры шэпчуць маё імя Ругер Пунтарэ Еomas Holmstrand, Linda Jansson, Peter Dahl 7 («When Spirits Are Calling My Name»)
2001 Lyssna till ditt hjärta Прыслухайся да свайго сэрца Friends Томас Г:сан, Henrik Sееsson 5 («Listen To Your Heartbeat»)
2002 Never Let It Go ННіколі не адпускай Afro-Dite Marcos Ubeda 8
2003 Give Me Your Love Дай мне сваю любоў Fame Calle Kindböm, Carl Lösnitz 5
2004 Det gör ont Гэта балюча Лена Філіпсан Tomas Eriksson 5 («It Hurts»)
2005 Las Vegas Лас Вегас Марцін Стэнмарк Niklas Edberger, Johan Fransson, Tim Larsson, Tobias Lundgren 19
2006 Evighet Вечнасць Карола Карола, Bobby Ljunggren, Томас Г:сан, Henrik Wikström 5 («Invincible»)
2007 The Worrying Kind Трывожны выгляд The Ark Ола Сала 18
2008 Hero Герой Шарлота Перэлі Bobby Ljunggren, Fredrik Kempe 18
2009 La Voix Голас Малена Эрнман Fredrik Kempe 21
2010 This is my life Гэта маё жыццё Ганна Бергендаль Bobby Ljunggren, Kristian Lagerström 11 у паўфінале
2011 Popular Папулярны Эрык Саадэ Fredrik Kempe 3
2012 Euphoria Эйфарыя Loreen (Ларын) Томас Г:сан, Peter Boström 1
2013 You Ты Робін Шэрнберг Robin Stjernberg, Linnea Deb, Joy Deb, Joakim Harestad Haukaas 14
2014 Undo Адмяніць Сана Нільсэн Frederick Kempe, David Kruger, Hamed «K-One» Pirouzpanah 3
2015 Heroes Героі Монс Сельмерлёў Anton Malmberg Hård af Segerstad, Joy Deb, Linnea Deb 1
2016 If I Were Sorry Калі б мне было шкада Франс Oscar Fogelström, Michael Saxell, Fredrik Andersson 5
2017 I Can’t Go On Я не магу працягваць Робін Бенгтсан David Kreuger, Hamed «K-One» Pirouzpanah, Robin Stjernberg 5
2018 Dance You Off Затанцаваць цябе Беньямін Інгроса MAG, Louis Schoorl, K Nita, Benjamin Ingrosso 7
2019 Too Late For Love Для кахання надта позна Джон Лундвік John Lundvik, Anderz Wrethov, Andreas «Stone» Johansson 5
2020 Move Рухайся The Mamas Melanie Wehbe, Patrik Jean, Herman Gardarfve
Конкурс адменены
2021 Voices Галасы Тусэ Joy Deb, Linnea Deb, Jimmy «Joker» Thörnfeldt, Anderz Wrethov 14
2022 Hold Me Closer Абдымі мяне мацней Карнэлія Якабс Isa Molin, David Zandén, Cornelia Jakobsdotter 4
2023[en] Tattoo Тату Loreen (Ларын) Jimmy «Joker» Thörnfeldt, Jimmy Jansson, Lorine Talhaoui, Moa Carlebecker, Peter Boström, Томас Г:сан 1

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Television in Sweden
  2. Magnus Helander (12 марта 2007) SVT: Vi är otroligt stolta Архівавана 29 верасня 2007 года.
  3. Melodifestivalen—Viewing figures Архівавана 29 сакавіка 2007 года.
  4. Leif Thorsson. Melodifestivalen genom tiderna (шведск.). — Stockholm: Premium Publishing AB, 2006. — С. 12. — ISBN 91-89136-29-2.
  5. «Lilla stjärna» абрана ўнутраным адборам
  6. У 1959, 1960 і 1961 шведскія спевакі абіраліся SVT, а на Melodifestivalen песні выконваліся іншымі спевакамі
  7. Назва была зменена на «Boogaloo» доўжачы Еўрабачання, з-за падаткаў на выкарыстанне брэнда

Спасылкі правіць