Моніка Форсберг
Моніка Форсберг (шведск.: Monica Forsberg; 14 верасня 1950, Карлскуга, Швецыя) — шведская поп-спявачка, паэт-песеннік, актрыса, таксама рэжысёр і прадзюсар дубляжу.[1]
Моніка Форсберг | |
---|---|
шведск.: Monica Forsberg | |
Моніка Форсберг у 2013 годзе. | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Monica Yvonne Forsberg |
Род дзейнасці | спявачка, паэт-песеннік, актрыса, рэжысёр, музычны прадзюсар дубляжу |
Дата нараджэння | 14 верасня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | Карлскуга, Швецыя |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Hasse Andersson[d] |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьУдзельніца гурта Ritz, у складзе якога выступала на шведскім музычным конкурсе Melodifestivalen у 1983 годзе (заняла 4 месца з песняй «Marionett») і ў 1985 годзе (з песняй «Nu har det hänt igen»). Як аўтар песень, двойчы станавілася пераможцай Melodifestivalen у 1982 годзе з песняй «Dag efter dag» («дзень за днём») з гуртом Chips і ў 1983 годзе з песняй «Främling».
Аўтар тэкстаў шэрагу шлягераў, у тым ліку[2]:
- 100 % (Lotta Engberg & Triple & Touch-låt)
- Christmas in New York
- Dag efter dag
- Det brinner ett ljus
- En liten fågel
- En stjärna högt i det blå
- Främling
- Guenerina
- Hakuna matata
- Juliette & Jonathan
- Nu är jag tillbaks igen
- Om du går nu
- Schack och matt
- Var nöjd med allt som livet ger
З канца 1980-х і да пачатку 2000-х гадоў была рэжысёрам і прадзюсарам, займалася агучваннем мультфільмаў студыі Walt Disney Pictures[3]. Розныя персанажы ў «The Muppet Christmas Carol» размаўляюць яе голасам. Працавала крэатыўным мэнаджарам, прадзюсарам, рэжысёрам дубляжу, перакладчыцай песень і выканала некалькі другарадных галасавых роляў у фільме «101 далмацін».
Замужам за Хасэ Андэрсанам (нар. 1948), спеваком і паэтам-песеннікам.