Ганна Марыя Сесілія Баневі (шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie, нар.26 верасня 1973, Вестэрос, Швецыя) — шведска-нарвежская актрыса тэатра і кіно.

Марыя Баневі
Імя пры нараджэнні шведск.: Anna Maria Cecilia Bonnevie
Род дзейнасці акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 26 верасня 1973(1973-09-26)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Per Waldvik[d]
Маці Jannik Bonnevie[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З сям’і акцёраў, бацька — швед, маці — нарвежка. У 1997 годзе скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію акцёрскага і пластычнага мастацтва ў Стакгольме. У тым жа годзе дэбютавала ў Каралеўскім драматычным тэатры (швед. Dramaten).

Марыя Баневі — адна з самых папулярных актрыс у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме, на сцэне якога яна не раз з’яўлялася ў драмах Ібсена і Стрындберга, у пастаноўках Інгмара Бергмана. Уладальніца прэміі Аманда і прыза Манрэальскага фестывалю 2002 года ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за карціну «Я — Дзіна» рэжысёра Оле Борнедаля паводле рамана Херб’ёрг Васму «Кніга Дзіны». Выканала адну з галоўных роляў у фільме Андрэя Звягінцава «Выгнанне» (2007). Уваходзіла ў журы МКФ у Карлавых Варах (2009).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Bonnevie, Anna Cecilia Maria // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 28 снежня 2022.

Спасылкі правіць