Марыя Ганкель (ням.: Marie Hankel; 2 лютага 1844, Шверын — 15 снежня 1929, Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта[4].

Марыя Ганкель
Marie Hankel
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Marie Dippe
Дата нараджэння 2 лютага 1844(1844-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1929(1929-12-15)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Германскі саюз
Муж Герман Ганкель
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў эсперанта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 года[5], пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала саарганізатарам Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзеным падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей, акрамя літаратурнай дзейнасці, Ганкель да самай смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.

Творчасць правіць

Ганкель у сваіх вершах адлюстроўвала ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызму даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пясчынкі» (Sableroj, 1911).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Королевич 1989.
  5. Bernhard Pabst, які напісаў падрабязную біяграфію Марыі Ганкель, сцвярджае ў ёй, што будучая паэтэса вывучыла эсперанта менавіта ў 1905 годзе, а не ў 1903, як аб гэтым пішуць асобныя крыніцы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць