Марыя Генадзеўна Дабужская
беларускі архітэктар
Марыя Генадзеўна Дабу́жская (нар. 8 мая 1920, Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Марыя Генадзеўна Дабужская | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1920 (104 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 годзе. Працавала ў архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, з 1953 па 1985 гады — старшым архітэктарам, сакратаром навуковага савета, начальнікам аддзела, галоўным экспертам Упраўлення дзяржэкспертызы Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьБрала ўдзел у распрацоўцы праектаў жылых дамоў, у планіроўцы сквера (1946—1950), інтэрнатаў БПІ № 2 (пр. Незалежнасці, 67/1) і № 3 (пр. Незалежнасці, 63) (пабудаваныя ў 1952; у сааўтарстве)[1], жылога дома па праспекце Незалежнасці, 55[2] у Мінску.
Зноскі
- ↑ Комплекс зданий Белорусского национального технического университета (пр. Независимости, 59, 61, 63, 65, 65/1, 65/2, 65/4, 65/6, 65/7, 67/1, 67/2, ул. Я.Коласа, 14, 18, 22, 22/2, 22/3, 24/1)
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Добужская Мария Геннадьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)