Марыя Марыусаўна Петыпа
Марыя Марыусаўна Петыпа (29 кастрычніка 1857, Санкт-Пецярбург — 1930, Парыж) — артыстка балета і педагог, характарная салістка Марыінскага тэатра. Прадстаўніца тэатральнай дынастыі Петыпа: дачка прыма-балерыны Марыі Суроўшчыковай-Петыпа і танцоўшчыка, балетмайстра, кіраўніка пецярбургскага балета ў 1869—1903 гадах Марыуса Петыпа. Першая выканаўца партыі феі Бэзу ў балеце П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня » (1890).
Марыя Марыусаўна Петыпа | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1857[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1930 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Марыус Іванавіч Петыпа |
Маці | Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа |
Муж | Сяргей Густававіч Легат |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балерына |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучылася ў бацькі Марыуса Петыпа.
У 1875 годзе дэбютавала на сцэне Марыінскага тэатра ў галоўнай партыі балета «Блакітная вяргіня » Ц. Пуні.
На вяршыне сваёй кар’еры Марыя Петыпа была адна з самых вядомых балерын Санкт-Пецярбурга. Яе партрэты малявалі вядомыя мастакі (захаваўся партрэт Канстанціна Макоўскага), яе асабістае жыццё абмяркоўвалася ў газетах, а 25-годдзе яе кар’еры ў 1901 годзе шырока адзначалася ў Пецярбургу. Улас Дарашэвіч напісаў з гэтай нагоды прасторны артыкул пад назвай «Багіня радасці і весялосці».[2] Петыпа шмат гастралявала за мяжой і была ўзнагароджана ордэнам Акадэмічных пальмаў у Францыі.
У 1897, 1903, 1904 гастралявала ў Парыжы, у 1899, 1901 — у Будапешце.[3] Будучы грамадзянскай жонкай і пастаяннай партнёркай па сцэне танцоўшчыка Сяргея Легата (1875—1905), у 1902—1903 гадах разам з ім гастралявала ў Вене, Парыжы, Монтэ-Карла, Будапешце з характарнымі танцамі і камедыйнымі нумарамі.
У 1905 годзе, ва ўзросце 29 гадоў, Сяргей скончыў жыццё самагубствам з-за падзей, выкліканых забастоўкай артыстаў падчас рэвалюцыі 1905 года. У 1907 годзе Марыя Петыпа скончыла сваю сцэнічную кар’еру, аднак да 1912 года эпізадычна выступала ў канцэртах у Марыінскім і ў прыватных тэатрах.
Творчасць
правіцьУ 1896 годзе М. І. Петыпа паставіў для яе балет «Прывал кавалерыі » І. Армсгеймера , дзе яна выконвала партыю Марыі.
Марыя Петыпа валодала яркім тэмпераментам, выразнай пластыкай. Была вядучай характарнай танцоўшчыцай пецярбургскай сцэны: венгерка («Лебядзінае возера», «Капелія»), іспанка («Раймонда»), італьянка («Наяда і рыбак» Ц. Пуні) і інш.
Сярод найбольш любімых партый артыстка называла лезгінку ў оперы «Руслан і Людміла », мазурку ў сцэне балю оперы «Жыццё за цара » і іспанскі танец у оперы «Кармэн».
Сярод іншых партый: Каці і Нізія («Маркітантка» і «Цар Кандаўл » Ц. Пуні).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Marie Petipa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Богиня радости и веселья // «Россия», 1901, 4 февраля, No 639
- ↑ Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
Літаратура
правіць- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.