Марыус Іванавіч Петыпа
Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa; 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Марыус Іванавіч Петыпа | |
---|---|
фр.: Michel-Victor-Marius-Alphonse Petipa | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (14) ліпеня 1910[2][7][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан-Антуан Петыпа |
Жонка | Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа і Lyubov Savitskaya[d] |
Дзеці | Марыя Петыпа, Marius Mariusovich Petipa[d] і Mariy Petipa[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор, балетмайстар, харэограф, лібрэтыст, артыст балета, настаўнік |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0677535 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Конрад («Карсар » А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар » (1863) і «Жызэль » (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка » (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда » А. Глазунова (1898).
Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Marius Petipa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Marius Petipa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marius Petipa // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Петипа Мариус Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Marius Ivanovich Petipa // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marius Petipa // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).