Марыя Стэнкула (шведск.: Maria Helena Stenkula, 22 ліпеня 1842 — 8 лютага 1932) — шведскі педагог і асветнік.

Марыя Стэнкула
Дата нараджэння 22 ліпеня 1842(1842-07-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1932(1932-02-08)[1][2] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дырэктарка школы, настаўніца

Біяграфія правіць

Марыя Стэнкула нарадзілася ў 1842 годзе ў Сконэ. Яе бацькамі былі ўрач Сахарыас Фрэдрык Агатон Стэнкула і Хэдвіг Маргарэт Марыя Борг. Яна была другой з адзінаццаці дзяцей, і яе выхоўваў дзядуля, які служыў пастарам у Фархульте. У 1866—1867 гадах яна вучылася ў Statens Normalskola Flick Flickor, а ў 1867—1870 гадах — у Högre lärarinneseminariet.

Марыя Стэнкула праніклася прагрэсіўнымі ідэямі павышэння адукаванасці жанчын, каб яны былі карыснымі грамадству не толькі як хатнія гаспадыні і выхавальніцы дзяцей, але і як прафесіяналы. У 1874 годзе яна разам з Элін Лунерквіст адкрыла школу для дзяўчынак у Мальмё, якая спачатку называлася Maria Stenkulas skola, у 1883 годзе пераназваную ў Fröken Maria Stenkulas högre elementarskola för flickor, а з наступнага года называліся Malmö högre läroverk för flickor. У 1878 годзе Элін Лунерквіст, выйшаўшы замуж, пакінула школу.

Марыя была дырэктарам гэтай школы з моманту заснавання да 1899 года, а таксама выкладала нямецкую мову і гісторыю царквы. У Стакгольме і Гётэбаргу ўжо працавалі падобныя школы, а ў Мальмё, трэцім па велічыні горадзе Швецыі, гэта была трэцяя, самая вялікая школа. У 1883 годзе тут вучыліся 200—300 вучняў, і адукацыя ўключала 3 гады пачатковага і 8 гадоў сярэдняй адукацыі. Школа спецыялізавалася на гуманітарнай адукацыі, прапаноўвала навучанне шведскай, французскай, нямецкай і англійскай мовах, тут вучылі спеву, ўвялі прадмет хатняй эканомікі, былі ўрокі гімнастыкі і гігіены. У школе мелася свая бібліятэка.

У 1899 годзе Стэнкула пакінула сваю школу і паехала з Мальмё ў невялікі гарадок у Сконэ, дзе заснавала невялікую прыватную школу для сямідзесяці вучняў з багатых сем’яў. Яна кіравала гэтай школай з 1900 па 1917 год, заклаўшы тут асновы дзяржаўнай сярэдняй адукацыі.

У 1932 годзе Марыя Стэнкула пайшла з жыцця. Замужам яна не была.

У тым жа 1932 годзе былыя вучні Марыі Стэнкулы заснавалі Мемарыяльны фонд, названы яе імем.

Зноскі

  1. а б в г H Maria Stenkula Праверана 10 лістапада 2017.
  2. а б H Maria Stenkula // Svenskt biografiskt lexikon — 1917. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць