Марыя (каралева Венгрыі)

Марыя (1371 — 17 мая 1395) — каралева Венгрыі з 1382 да яе смерці ў 1395 годзе.

Марыя
венг.: Mária, харв.: Marija
Каралева Венгрыі
1382 — 1395
Папярэднік Лаяш I
Пераемнік Жыгімонт
Нараджэнне 14 красавіка 1371(1371-04-14)
Смерць 17 мая 1395[1] (24 гады)
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Людовік Венгерскі
Маці Лізавета Баснійская
Муж Жыгімонт I Люксембургскі[2]
Дзеці Безыменны[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дачка караля Польшчы і Венгрыі Лаяша I і яго другой жонкі Елізаветы Баснійскай. Імкнучыся захаваць цэласць дзяржавы, кароль зрабіў адзінай спадчынніцай сваю старэйшую дачку Марыю, якую паабяцаў у жонкі Жыгімонту Люксембургскаму. Але пасля смерці Лаяша I 1382 годзе пачалася барацьба за ўладу, Марыя стала каралевай Венгрыі, а яе сястра Ядзвіга — каралевай Польшчы.

Марыя стала каралевай Венгрыі ва ўзросце дзесяці гадоў, рэгентам пры ёй была яе маці, каралева Елізавета.

У 1385 годзе Марыя выйшла замуж за Жыгімонта Люксембургскага (13681437), сына імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV. Марыя памерла пры родах разам з дзіцем, пасля яе смерці Венгрыя адышла яе мужу.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #132134454 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.