Марыя I (каралева Партугаліі)
Марыя I (поўнае імя парт.: Maria Francisca Isabel Josefa Antónia Gertrudes Rita Joana de Bragança; 17 снежня 1734, Лісабон — 20 сакавіка 1816, Рыа-дэ-Жанэйра) — каралева Партугаліі (1777—1816). Вядомая таксама як Марыя «Набожная» (у Партугаліі) ці Марыя «Вар’ятка» (у Бразіліі), першая кіруючая каралева Партугаліі. Старэйшая з чатырох дачок Жазэ I і яго жонкі Марыяны Вікторыі.
Марыя I Maria de Bragança | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
24 лютага 1777 — 20 сакавіка 1816 | |||
Папярэднік | Жазэ I | ||
Пераемнік | Жуан VI | ||
| |||
16 снежня 1815 — 20 сакавіка 1816 | |||
Папярэднік | Жазэ I | ||
Пераемнік | Жуан VI | ||
Дзейнасць | кіраўнік | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 17 снежня 1734[1][2][…] | ||
Смерць | 20 сакавіка 1816[1][2][…] (81 год) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Браганса | ||
Бацька | Жазэ I | ||
Маці | Марыяна Вікторыя Іспанская[d] | ||
Муж | Педру III | ||
Дзеці | Жазэ, прынц Бразільскі[d], Жуан VI і Марыяна Вікторыя Партугальская[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Сям’я і дзеціПравіць
У чэрвені 1760 года Марыя ажанілася са сваім дзядзькам, малодшым братам яе бацькі, донам Педру (1717—1786), які аўтаматычна стаў каралём-кансортам Педру III пасля яе ўзыходжання на прастол. Дзеці:
КіраваннеПравіць
У лютым 1777 года, пасля смерці бацькі, Марыя была абвешчана каралевай Партугаліі разам з мужам, каралём-кансортам Педру III. Перш за ўсё каралева звольніла прэм’ер-міністра маркіза дэ Памбала, які набыў вялікую ўладу пры яе бацьку.
1 кастрычніка 1777 года ў палацы Ла-Гранха Марыя I падпісала новы мірны дагавор, які паклаў канец Іспана-партугальскай вайне 1776—1777 гадоў.
Найбольш значнымі падзеямі яе кіравання былі членства Партугаліі ва Узброеным нейтралітэце з ліпеня 1782 і саступка Аўстрыяй Партугаліі ў 1781 годзе заліва Мапуту.
Каралева Марыя пакутавала ад рэлігійнай маніі і меланхоліі, што пасля 1799 года зрабіла яе няздольнай да выканання каралеўскіх абавязкаў. Рэгентам пры ёй да самай яе смерці быў сын Жуан.
Напалеонаўскія войныПравіць
Адмова Партугаліі ў 1807 годзе далучыцца да кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі паслужыла апошняй кропляй у і так нялёгкіх іспана-партугальскіх адносінах. Іспанія, якая была пад уладай Францыі, уварвалася ў Партугалію на чале з генералам Жуно. Па патрабаванні брытанскага ўрада ўся каралеўская сям’я збегла ў Бразілію і ўсталявала ўрад у выгнанні ў Рыа-дэ-Жанэйра. 23 снежня Жуно афіцыйна стаў галоўнакамандуючым Арміяй Партугаліі. 1 лютага 1808 года Напалеон прызначыў яго генерал-губернатарам Партугаліі, фактычна зрабіўшы Жуно кіраўніком новай васальнай тэрыторыі французскай імперыі.
1 жніўня 1808 года брытанскі генерал Артур Уэлінгтан высадзіў у Лісабоне брытанскую армію і такім чынам пачаў вайну на Пірэнейскім паўвостраве.
25 верасня 1808 года генерал Джон Мур быў прызначаны камандуючым англійскім экспедыцыйным корпусам (каля 35 тыс. чал.) у Партугаліі. 16 студзеня 1809 года англічане былі разгромлены ў бітве пры Ла-Каруньі, а Джон Мур загінуў.
У 1815 годзе ўрад рэгента прысвоіў Бразіліі статус каралеўства, і Марыя была абвешчана Каралевай Партугаліі і Бразіліі. Калі Напалеон быў нарэшце пераможаны ў 1815 годзе, Марыя і яе сям’я засталіся ў Бразіліі. Там Марыя памерла 20 сакавіка 1816 года. Пахавана ў Лісабоне ў Базіліка-да-Эштрэла
Яе сын-рэгент афіцыйна стаў каралём Жуанам VI.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Maria I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Dona Maria I de Bragança, Rainha de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Maria I. (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie
Папярэднік: Жазэ I |
Каралева Партугаліі 1777—1816 |
Пераемнік: Жуан VI |