Мар’ян Яворскі
Мар’ян Яворскі (21 жніўня 1926, Львоў — 5 верасня 2020, Кракаў) — арцыбіскуп Львоўскі.
Мар’ян Яворскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Lambaesis[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Львоўская архідыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Eugeniusz Baziak[d] | ||||||
Пераемнік | Mieczysław Mokrzycki[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Львоўская архідыяцэзія[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, філосаф, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
21 жніўня 1926 |
||||||
Смерць |
5 верасня 2020[1] (94 гады) |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1950 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Люблінскім каталіцкім універсітэце і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю. З 1981 года па 1987 год — першы рэктар Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве.
У мае 1984 года быў прызначаны Апостальскім адміністратарам польскай часткі Львоўскай архідыяцэзіі, праз месяц прыняў біскупскую сакру. З 1991 годзе — арцыбіскуп і Мітрапаліт Львоўскі. З 1992 года па 2008 год — старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны. Іерарх прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні касцёльных структур і рэлігійнага жыцця ва Украіне. З 1996 года па 1998 год — быў таксама Апостальскім адміністратарам Луцкай дыяцэзіі, а з 1997 года — рэктарам Львоўскай духоўнай семінарыі. У 1998 годзе Ян Павел II надаў яму кардынальскую годнасць. У 2008 годзе сышоў на пенсію, пражываў на тэрыторыі Кракаўскай архідыяцэзіі[2].