Масавае забойства ў Агасагу і Велінгара
Масавыя забойствы ў Агасагу і Велінгара — серыя нападаў, якія адбыліся 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбэ ў цэнтральнай частцы Малі. Напады адбыліся пасля таго, як урад Малі абвясціў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краіне. Асабліва пацярпелі вёскі Агасагу і Велінгара[1][2][3][4][5].
ПерадгісторыяПравіць
Пастухі народа фульбэ ўступалі у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады[6][7]. Гэтыя канфлікты абвастрыліся з-за кліматычных зменаў, дэградацыі глебаў і ростам насельніцтва[8] Паводле дадзеных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбэ актыўна падтрымлівае ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзяляюць гэта меркаванне і часта асацыююць фульбе з тэрарыстамі[8].
НападыПравіць
Напады адбыліся ў вёсках Агасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбэ. Па словах мясцовых малійскіх чыноўнікаў, атакі былі здзейснены паляўнічымі народа дагонаў, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ[9]. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак ў сувязях з джыхадзістамі і заявілі, што атака была прадпрыняты як помста за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малійскія салдаты. Па словах відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту[7].
Па выніках атакі былі забітыя 160 чалавек[1].
НаступствыПравіць
Пасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахаманэ Бэбі[10]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка 2019 года накіруе следчую групу на месца злачынства[11]. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасавана[8]. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла Dan Na Ambassagou у тым, што яна нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік міліцыі гэта адмаўляе[2].
Спецыяльны дарадца ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг заявіў, што ў канфлікце прысутнічае этнічны складнік. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбэ ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ[12][13]. 30 сакавіка 2019 года прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбэ, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту[14].
Зноскі
- ↑ а б Hoije, Katarina. Death Toll From Mali Attacks Climbs to 160, Government Says . Bloomberg (26 сакавіка 2019). Праверана 29 March 2019.
- ↑ а б Ahmed, Baba. Militia head refutes his group responsible for Mali massacre (25 March 2019). Праверана 29 March 2019.
- ↑ Diallo, Tiemoko. At least 134 Fulani herders killed in central Mali's worst violence yet (23 March 2019).
- ↑ Death toll in Mali attack rises to at least 110 (23 сакавіка 2019).
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/3923720
- ↑ Mali: Dozens of civilians killed as farmers and herders clash over land , France 24 (25 June 2018). Праверана 30 March 2019.
- ↑ а б Mali attack: More than 130 Fulani villagers killed , BBC News (24 March 2019). Праверана 24 March 2019.
- ↑ а б в Insiders Insight: Explaining the Mali massacre . African Arguments (26 сакавіка 2019).
- ↑ More than 100 Fulani massacred as ethnic and jihadist violence escalates in Mali (англ.). France 24 (23 сакавіка 2019).
- ↑ Mali sacks top army chiefs, dissolves militia after scores killed . Al Jazeera (24 сакавіка 2019).
- ↑ UN team to investigate 'horrific' massacre in central Mali (26 сакавіка 2019).
- ↑ Central Mali: Top UN genocide prevention official sounds alarm over recent ethnically-targeted killings . UN News (28 сакавіка 2019).
- ↑ Six die in Mali attacks (28 March 2019).
- ↑ AfricaNews. Mali arrests five suspects in killing of 157 villagers (англ.). Africanews.