Масавае забойства ў Агасагу і Велінгара
Масавыя забойствы ў Агасагу і Велінгара — серыя нападаў 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбэ ў цэнтральнай частцы Малі. Атакі адбыліся пасля таго, як урад Малі абвясціў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краіне[1][2][3][4][5].
Перадгісторыя
правіцьПастухі народа фульбэ ўступалі у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады[6][7]. Гэтыя канфлікты абвастрыліся з-за кліматычных зменаў, дэградацыі глебаў і роста насельніцтва[8]. Паводле даных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбэ актыўна падтрымлівала ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзялялі гэта меркаванне і часта асацыявалі фульбэ з тэрарыстамі[8].
Напады
правіцьНапады адбыліся ў вёсках Агасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбэ. Па словах мясцовых малійскіх чыноўнікаў, атакі былі здзейснены паляўнічымі народа дагонаў, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ[9]. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак у сувязях з джыхадзістамі і заявілі, што атака была прадпрынята як помста за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малійскія салдаты. Па словах відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту[7].
Па выніках атакі былі забітыя 160 чалавек[1].
Наступствы
правіцьПасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахаманэ Бэбі[10]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка накіруе следчую групу на месца злачынства[11]. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасавана[8]. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла апалчэнне ў тым, што яна нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік атрадаў гэта адмаўляў[2].
Спецыяльны саветнік ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг заявіў, што ў канфлікце прысутнічае этнічны складнік. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбэ ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ[12][13]. 30 сакавіка прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбэ, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту[14].
Зноскі
- ↑ а б Hoije, Katarina. Death Toll From Mali Attacks Climbs to 160, Government Says . Bloomberg (26 сакавіка 2019). Праверана 29 March 2019.
- ↑ а б Ahmed, Baba (25 March 2019). "Militia head refutes his group responsible for Mali massacre". Associated Press. Праверана 29 March 2019.
- ↑ Diallo, Tiemoko (23 March 2019). "At least 134 Fulani herders killed in central Mali's worst violence yet". Reuters. Праверана 23 March 2019.
- ↑ Death toll in Mali attack rises to at least 110 (23 сакавіка 2019). Праверана 23 March 2019.
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/3923720
- ↑ "Mali: Dozens of civilians killed as farmers and herders clash over land". France 24. 25 June 2018. Праверана 30 March 2019.
- ↑ а б "Mali attack: More than 130 Fulani villagers killed". BBC News. 24 March 2019. Праверана 24 March 2019.
- ↑ а б в Insiders Insight: Explaining the Mali massacre . African Arguments (26 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
- ↑ More than 100 Fulani massacred as ethnic and jihadist violence escalates in Mali (англ.). France 24 (23 сакавіка 2019). Праверана 23 March 2019.
- ↑ Mali sacks top army chiefs, dissolves militia after scores killed . Al Jazeera (24 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
- ↑ UN team to investigate 'horrific' massacre in central Mali (26 сакавіка 2019). Праверана 28 March 2019.
- ↑ Central Mali: Top UN genocide prevention official sounds alarm over recent ethnically-targeted killings . UN News (28 сакавіка 2019). Праверана 29 сакавіка 2019.
- ↑ "Six die in Mali attacks". Bamako. Agence France-Presse. 28 March 2019. Праверана 2019-03-29 – via The Daily Star.
- ↑ AfricaNews. Mali arrests five suspects in killing of 157 villagers (англ.). Africanews. Праверана 30 сакавіка 2019.