Масква (кінатэатр, Ерэван)

«Масква» — шырокафарматны кінатэатр, першы двухзалавы кінатэатр у Ерэване (Арменія). Знаходзіцца на вуліцы Абавяна, 18. Адкрыты 12 снежня 1936 года.

Кінатэатр
Кінатэатр "Масква"
40°10′55″ пн. ш. 44°31′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Месцазнаходжанне Сцяг Ерэвана Ерэван
Архітэктурны стыль канструктывізм
Архітэктар Т. Ерканян і Г. Качар
Дата заснавання 12 снежня 1936
Будаўніцтва 19351936 гады
Стан працуе
Сайт moscow-cinema.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя і апісанне

правіць

Кінатэатр «Масква» пабудаваны па праекце архітэктараў Т. Ерканяна і Г. Качара на месцы разбуранай[1] царквы Св. Паўла і Пятра. На будаўнічых суботніках тут працавалі працаўнікі Арменкіно: рэжысёр Ама Бек-Назараў, аператар Ю. Фельдман і іншыя[2]. У дзень адкрыцця быў паказаны першы армянскі гукавы фільм «Пепо»[3]. Фасад будынка ўпрыгожаны барэльефамі[4]. на тэмы вядомых савецкіх фільмаў: «Чапаеў», «Пепо», «Давід-Бек», «Саят-Нава», і пластычных мастацтваў: «Танец» і «Сцэна». Неаднаразова перабудоўваўся.

Кінатэатр мае 4 залы: вялікая «Чырвоная зала» (491 месца), малая — «Сіняя зала» (352 месцы), VIP (35 месцаў) і адкрытая летняя зала (не працуе).

У 1978 годзе ў кінатэатры «Масква» прайшоў 11-ы Усесаюзны кінафестываль. З 2004 года праводзіцца міжнародны кінафестываль «Залаты абрыкос».

Ля ўваходу ў кінатэатр знаходзяцца «Алеі зорак» з імёнамі чатырох выбітных асоб, што ўвайшлі ў сусветны кінакаталог: Ама Бекназарава, Рубена Мамуляна, Сяргея Параджанава і Анры Вернёя[5]. Перад кінатэатрам знаходзіцца плошча Шарля Азнавура (раней — плошча кінатэатра «Масква»), дзе размешчаны гасцініца «Голдэн Туліп», Рускі тэатр імя Станіслаўскага, Дом мастакоў Арменіі, а таксама фантан «Знакі задыяка».

Зноскі

Спасылкі

правіць