Масляк
Маслякі́ (Suillus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства балетавых.
Масляк | |||||||||||||||||||||
![]() Масляк летні, або зярністы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Suillus Gray 1821 | |||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, гладкая, ліпка-слізкая, белаватая, шараватая, бурая, жоўтая, жоўта-бурая. Ножка суцэльная, цыліндрычная, часта з кольцам. Спараносны слой трубчасты, прырослы. Мякаць тоўстая, мяккая, з прыемным пахам і смакам. Споры эліпса-верацёнападобныя, гладкія, светлыя, жаўтавата-бураватыя.
Віды і экалогіяПравіць
Адрозніваецца каля 50 відаў, усе ядомыя. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі; на Беларусі 5 відаў: масляк балотны (Suillus flavidus), масляк летні, або зярністы (Suillus granulatus), масляк лістоўнічны (Suillus grevillei), масляк позні (Suillus luteus) і масляк шэры (Suillus aeruginascens). Трапляюцца пераважна ў хваёвых лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца з мая па кастрычнік.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Колас С. Маслякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).