Масіма Д’Алема

(Пасля перасылкі з Масіма Д'Алема)

Ма́сіма д'Алема (італ.: Massimo D’Alema, нар. 20 красавіка, 1949, Рым, Італія[1]) — італьянскі палітык, былы 77-ы Старшыня Савета міністраў Італіі (1998—2000), былы міністр замежных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі (2006—2008), вядомы журналіст, узначальваў нацыянальны сакратарыят Дэмакратычнай партыі левых сіл (італ.: Partito democratico della Sinistra), быў кіраўніком Партыі «Левыя дэмакраты», першы кіраўнік урада Італіі, якія з'яўляўся членам Італьянскай камуністычнай партыі. Цяпер уваходзіць у Дэмакратычную партыю.

Масіма д’Алема
Massimo D’Alema
Масіма д’Алема
Масіма д’Алема
сцяг
76-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
21 кастрычніка 1998 — 25 красавіка 2000
Папярэднік Рамана Продзі
Пераемнік Джуліяна Амата
сцяг
Міністр замежных спраў Італіі
17 мая 2006 — 8 мая 2008
Прэм’ер-міністр Рамана Продзі
Папярэднік Джанфранка Фіні
Пераемнік Франка Фраціні
 
Партыя Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 20 красавіка 1949(1949-04-20) (71 год)
Рым, Італія
Бацька Giuseppe D'Alema[d]
Жонка Лінда Джува
Дзеці дачка: Джулія
сын: Франчэска
 
Сайт massimodalema.it
 
Узнагароды
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і камуніста Джузэпэ д'Алема, у 1975 годзе стаў сакратаром Федэрацыі італьянскай камуністычнай моладзі. У 1986—1989 гадах быў рэдактарам газеты «Уніта», афіцыйнага органа ІКП. У 1991 годзе пры пераўтварэнні ІКП у Партыю дэмакратычных левых сіл выступаў за сацыял-дэмакратычную пераарыентацыю партыі. У 1998 годзе як лідар кааліцыі «Аліўкавае дрэва» стаў пераемнікам Рамана Продзі на пасадзе прэм'ер-міністра Італіі. У 1999 годзе падтрымаў бамбардзіроўкі Югаславіі.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Massimo D'Alema (англ.) . — biografia. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2008.
  2. A D'Alema la Legion d'onore Sa rispettare gli avversari(італ.) 

СпасылкіПравіць

  • Massimo D'Alema (італ.) . — Персанальны сайт. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 6 лістапада 2008.


Папярэднік:
Джанфранка Фіні
Міністр замежных спраў Італіі
17 мая 20068 мая 2008
Пераемнік:
Франка Фраціні