Маторыка
Маторыка (лац.: motus — рух) — рухальная актыўнасць арганізма або асобных органаў[1]. Пад маторыкай разумеюць паслядоўнасць рухаў, якія ў сваёй сукупнасці патрэбныя для выканання якой-небудзь вызначанай задачы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Precentral_gyrus.gif/220px-Precentral_gyrus.gif)
Адрозніваюць буйную і дробную маторыку, а таксама маторыку пэўных органаў.
Буйная маторыка
правіцьНавыкі буйной маторыкі ўключаюць у сябе выкананне такіх дзеянняў, як перагортванне, нахілы, хада, поўзанне, бег, скачкі і таму падобныя. Звычайна развіццё навыкаў буйной маторыкі прытрымліваецца агульнага шаблона ў вызначаным парадку ва ўсіх людзей.
Развіццё таксама ў цэлым рухаецца зверху ўніз. Першае, што звычайна дзіця вучыцца кантраляваць — гэта рухі вачэй.
Буйная маторыка з’яўляецца асновай, на якую пасля накладваюцца больш складаныя і тонкія рухі дробнай маторыкі.
Дробная маторыка
правіцьДробная маторыка — здольнасць маніпуляваць дробнымі прадметамі, перадаваць аб’екты з рукі ў руку, а таксама выконваць задачы, якія патрабуюць скаардынаванай працы вачэй і рук.
Навыкі дробнай маторыкі выкарыстоўваюцца для выканання такіх дакладных дзеянняў, як «пінцэтны захоп» (вялікім і паказальным пальцамі) для маніпулявання невялікімі аб’ектамі, маляванне, выразанне, засцёгванне гузікаў, вязанне, ігра на музычных інструментах і гэтак далей. Асваенне навыкаў дробнай маторыкі патрабуе развіцця больш дробных мышцаў, чым для буйной маторыкі.
Парушэнні маторных функцый
правіцьІснуюе вялікая колькасць захворванняў і функцыянальных расстройстваў рознай этыялогіі, якія цягнуць за сабой збоі ў працы рухальных сістэм чалавека. Ніжэй пералічаны некаторыя з іх:
- Усе віды паралюшу
- Хвароба Паркінсона
- ДЦП
- Спінацэрэберальная атаксія і г. д.
Маторыка органаў
правіцьПад маторыкай органаў або сістэм органаў разумеюць зладжаную працу цягліц, якія забяспечваюць іх нармальнае функцыянаванне.
Часцей за ўсё размова ідзе пра маторыку страўнікава-кішачнага тракту (гл. Маторыка тонкай кішкі , Мігруючы маторны комплекс ), але паняцце таксама ўжываецца і ў дачыненні да іншых органаў, напрыклад, гавораць аб маторыку жоўцевай або мачавой бурбалак.
Вывучэнне
правіцьУ 1811 годзе вучоны Чарлз Бэл сфарміраваў тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.
Зноскі
- ↑ Словарь медицинских терминов
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Бернштейн Н. А. Очерки о физиологии движений и физиологии активности. — М.: 1966.
Спасылкі
правіць- Маторыка чалавека ў Вялікай медыцынскай энцыклапедыі Архівавана 20 кастрычніка 2011. (руск.)