Матэвуш Кісялеўскі
Матэвуш Кісялеўскі (15 верасня 1738 — да 15 мая 1802) — архітэктар. У 1761 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў у Вільні архітэктуру пад кіраўніцтвам Габрыеля Лянкевіча. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе прафесар архітэктуры і малявання ў Віленскай акадэміі ў 1773—1774 і 1777—1781 гадах, у Пінску ў 1774—1777 гадах. У 1781 годзе склаў праект адбудовы вежы Віленскай ратушы, але ён не быў рэалізаваны. Пазней асеў у Шлосбергу каля Ілукшты ў Курляндыі ў якасці капелана магнатаў Зібергаў.
Матэвуш Кісялеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1738 |
Дата смерці | не пазней за 15 мая 1802 |
Месца працы | |
Уплыў | Габрыэль Лянкевіч |
Літаратура
правіць- Кісялеўскі Матэвуш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.