Габрыэль Лянкевіч

Габрыэль Лянкевіч (польск.: Gabriel Lenkiewicz; 15 сакавіка 1722, каля Полацка — 10 лістапада 1798, Полацк[1]) — рымска-каталіцкі дзеяч, педагог, архітэктар.

Габрыэль Лянкевіч
Дата нараджэння 15 сакавіка 1722(1722-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1798(1798-11-21) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы

Біяграфія

правіць

З шляхецкага роду Лянкевічаў. 15 жніўня 1745 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса[1]. Прэфект будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла ў Бабруйску (17471748). У 17481751 гг. вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, у 17521754 гг. — матэматыку, астраномію і архітэктуру (у Т. Жаброўскага) ў Віленскай акадэміі, а ў 17541758 гг. — тэалогію ў Варшаве. У 1757 г. высвечаны на ксяндза[2]. У 17621765 гг. вывучаў ў Рымскім езуіцкім калегіуме (Collegium Romanum) архітэктуру. У 17651768 гг. выкладаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжы. У 17681773 гг. у Полацкім езуіцкім калегіуме займаў пасады прафесара архітэктуры і прэфека будаўніцтва (у гэтай якасці ён кіраваў пабудовай карпусоў калегіума)[1].

Пасля выдання ў 1773 г. папскай булы Dominus ac Redemtor пра скасаванне ордэна разам са Станіславам Чарневічам актыўна працаваў дзеля захавання езуіцкіх пляцовак у межах Расійскай імперыі і адкрыцця ў Полацку навіцыяту, для узнаўлення ордэнскіх кадраў (2 лютага 1780 г. навіцыят быў адкрыты).

У 17821786 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. З 8 кастрычніка 1785 г. па 10 лістапада 1798 г. — генеральны вікарый Таварыства Ісуса. Карыстаючыся дазволам папы Пія VI на дзейнасць Ордэна ў Расіі (12 сакавіка 1783 г.), правёў яго рэарганізацыю. Заахвочваў былых езуітаў да вяртання ў Таварыства Ісуса і папулярызоўваў яго сярод заходнееўрапейскай моладзі. У 1787 г. адчыніў пры полацкім калегіуме друкарню. Ператварыў Полацк у культурна-навуковы цэнтр з багатай бібліятэкай, лабараторыяй, музеем прыродазнаўчых навук. Поспехі беларускіх езуітаў спрыялі актывізацыі прыхільнікаў Ордэана ў Заходняй Еўропе. У выніку з ініцыятывы герцага Пармы пры падтрымы Г. Лянкевіча ў Пармскім герцагстве была адноўлена (неафіцыйна) дзейнасць езуітаў[1][3].

Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў[1]. У 1768 г. выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле Св. Яна ў Вільні[4].

Зноскі

  1. а б в г д Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 141.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.
  4. Лянкевіч Габрыэль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць