У пачатку 20-х пераехаў з Хартума ў Каір, дзе спачатку працаваў ахоўнікам, а затым паступіў на службу ў войска. Нагіб пабудаваў даволі ўдалую ваенную кар’еру, да 1940 года зрабіўся адным з найбольш высокапастаўленых егіпецкіх вайскоўцаў. Тым не менш, ён не заслугоўваў палітычнага даверу караля і двойчы спрабаваў падаць у адстаўку. Абодва разы кароль не задаволіў яго прашэнне. У 1948 годзе удзельнічаў у вайне з Ізраілем.
У 1949 годзе Нагіб таемна ўступіў у рух «Свабодныя афіцэры» (англ.) (бел., які склаў ядро апазіцыі каралю. 23 ліпеня 1952 года сумесна з Гамаль Абдул Насерам і Анварам Садатам Нагіб ажыццявіў у Егіпце ваенны пераварот (руск.) (бел., вядомы як Ліпеньская рэвалюцыя. 18 чэрвеня 1953 года Нагіб зрабіўся першым прэзідэнтам Егіпта.
Аднак адразу ж пасля прыходу да ўлады пачаліся спрэчкі з нагоды новага курсу Егіпта, у выніку ўжо ў 1954 рашэннем Савета рэвалюцыйнага кіраўніцтва Нагіб быў зняты з паста. Насер, у прыватнасці, прад’явіў яму абвінавачванні ў дыктатарскіх амбіцыях.
Зноскі