Маханадзі (хіндзі: महानदी) — рака, якая працякае ва ўсходняй частцы Індыі. Даўжыня — 860 км.

Маханадзі
Mahanadi River.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 860 км
Басейн 142 000 км²
Расход вады 2 100 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 20°06′36″ пн. ш. 81°54′36″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 20°17′43″ пн. ш. 86°42′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Індыйскі акіян
Краіна
physical
Маханадзі
Маханадзі
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ пачатак на плато Чхатпур (паўночны ўсход Дэканскага пласкагор’я), а ў сваім сярэднім цячэнні ў штаце Чхатысгарх яна праходзіць праз шырокую і ўрадлівую раўніну. Упадае ў Бенгальскі заліў Індыйскага акіяна, утвараючы разам з рэкамі Брахмані і Байтарані дэльту плошчай каля 15 тысяч км².

Падчас летніх мусонаў у ніжнім цячэнні расход вады перавышае 50 тыс. м³/с, пры гэтым рака нясе вялікую колькасць наносаў і часта разліваецца па навакольных далінах, ствараючы паводкі. Паводкі частыя. У зімовы засушлівы перыяд Маханадзі ператвараецца ў дробную і вузкую раку з расходам вады 30 м³/с.

Побач з горадам Самбалпур знаходзіцца ГЭС Хіракуд, магутнасцю 250 МВт.

  1. Geographic Names Server — 2018.