Махершалалхашбаз Алі (англ.: Mahershalalhashbaz Ali; нар. 16 лютага 1974, Окленд, Каліфорнія, ЗША), прафесійна вядомы як Махершала Алі (англ.: Mahershala Ali) — амерыканскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», а таксама прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

Махершала Алі
англ.: Mahershala Ali
Дата нараджэння 16 лютага 1974(1974-02-16)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр, баскетбаліст, музыкант
Узнагароды
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану Залаты глобус
IMDb ID 0991810
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Оклендзе (штат Каліфорнія), вырас у Хейвардзе. Яго маці — святар, бацька з’яўляўся ў тэатральных пастаноўках на Брадвеі. Названы ў гонар аднаго з сыноў прарока Ісаі ў Бібліі. Выхаваны як хрысціянін, пазней прыняў іслам, і стаў членам Ахмадыйскай мусульманскай абшчыны ў ісламе, і змяніў сваё прозвішча з Гілмар на Алі. У 1996 годзе Алі скончыў Каліфарнійскі каледж святой Марыі з вучонай ступенню ў масавай інфармацыі.

Праяўляць цікавасць да акцёрства Алі пачаў пасля таго, як сыграў ў п’есе. Пазней далучыўся да каліфарнійскага тэатра імя Шэкспіра. Некаторы час працаваў у газеце «Gavin Report». Алі таксама скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 2000 годзе.

Зноскі

правіць
  1. Bauer P. Mahershala Ali // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mahershala Ali // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.