Махіта (ісп.. Mojito) — кактэйль на аснове светлага рому і лісця мяты. Існуе 2 віды махіта: слабаалкагольны і безалкагольны. Паходзіць з вострава Куба, стаў папулярны ў ЗША ў 1980-х.

Шклянка махіта

Алкагольны махіта традыцыйна складаецца з шасці інгрэдыентаў: ром, газаваная вада, цукар, лайм, мята і лёд. У апошні час для паскарэння падрыхтоўкі кактэйлю замест газіроўкі і цукру выкарыстоўваюць розныя салодкія напоі тыпу «Спрайт». У махіта камбінацыя салодкага і асвяжальнага зрабіла гэты кактэйль адным з самых папулярных летніх напояў. У некаторых гатэлях Гаваны ў махіта дадаюць таксама ангастуру.

У безалкагольным махіта адсутнічае ром.

Спасылкі правіць