Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (чэшск.: Matyáš z Arrasu; фр.: Mathieu d'Arras; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.

Мацьё Араскі
Дата нараджэння каля 1290
Месца нараджэння
Дата смерці 1352[2][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Працаваў у гарадах Авіньён[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аркадны паверх сабора Святога Віта, збудаваны ў часы Маціяша Араскага.
Хор сабора Святога Віта. Капліцы па крузе пабудаваныя Маціяшам з Араса.

Жыццё правіць

Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта на ўзор сабораў у Нарбоне і Радэзе.

Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.

У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.

Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Mathieu d'Arras // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mathieu d'Arras // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.

Літаратура правіць

  • Václav Mencl: Česká architektura doby lucemburské. Sfinx, Prag 1948.
  • Jaroslav Pešina (Red.): České umění gotické 1350—1420. Academia, Prag 1970.
  • Václav Mencl: Poklasická gotika jižní Francie a Švábska a její vztah ke gotice české. In: Umění. 19, 1971, ISSN 0049-5123, S. 217—254.
  • Anežka Merhautová (Hrsg.): Katedrála sv. Víta v Praze. K 650. výročí založení. Academia, Prag 1994, ISBN 80-2000189-1.

Спасылкі правіць