Мацільда (фільм, 2017)

«Мацільда» — расійскі мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля. Жанр: гістарычная меладрама, якая распавядае аб адносінах балерыны Мацільды Кшасінскай і цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча.

МацільдаM:
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм, драматычны фільм і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія ТПО Рок
Працягласць 109 хв.
Бюджэт $ 25 000 000
(814 000 000 рублёў)[1]
Зборы 254 719 479 рублёў[2]
Краіна Сцяг Расіі Расія
Мова руская
Год 2017
IMDb ID 4419196
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слоган фільма: «Таямніца дома Раманавых».

Запланаваны выхад фільма стаў прадметам грамадскага канфлікту, які разгарэўся з лістапада 2016 года. Складовымі часткамі канфлікту з’яўляюцца жорсткая палеміка, спробы забароны фільма, пагрозы кінапракатчыкам і падпалы кінатэатраў у шэрагу гарадоў Расіі.

Прэм’ера фільма адбылася 23 кастрычніка 2017 года ў Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу.

У Беларусі фільм выйшаў у шырокі пракат 26 кастрычніка 2017 года. Праблемы з пракатам узніклі ў Магілёўскай вобласці, дзе экспертная камісія Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» абмежавала яго з улікам шматлікіх зваротаў і таго, што «Магілёўская вобласць — асаблівая для царскай сям’і». Карціну Учыцеля паказалі толькі ў адным кінатэатры Магілёва — «Кастрычніку», які не ўваходзіць у структуру «Кінавідэапраката», і адным кінатэатры Бабруйска — «Таварыш»[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць