Мацільда Феліксаўна Кшасінская

Мацільда Феліксаўна Кшасінская (31 жніўня 1872, Лігава (пад Пецярбургам) — 6 снежня 1971, Парыж) — расійская артыстка балета і педагог польскага паходжання, прыма-балерына Марыінскага тэатра, заслужаная артыстка Яго Вялікасці Імператарскіх тэатраў.

Мацільда Феліксаўна Кшасінская
польск.: Matylda Krzesińska
Дата нараджэння 19 (31) жніўня 1872
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1971(1971-12-06)[1] (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Feliks Kschessinsky[d][2]
Муж Grand Duke Andrei Vladimirovich of Russia[d][3]
Дзеці Vladimir Romanovsky-Krasinsky[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, балетны педагог, танцоўшчыца, танцавальны педагог
Тэатр
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дачка Ф. І. Кшасінскага. Вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. У 1890—1917 гадах выступала ў Марыінскім тэатры, а таксама Монтэ-Карла, Варшаве, Вене, Парыжы, антрэпрызе Сяргея Дзягілева. Яе выкананне вылучалася бравурнасцю, жыццярадаснасцю, пікантнасцю, класічнай завершанасцю. Сярод партый: Млада, Нікія («Млада», «Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), фея Дражэ, Адэта-Адылія, Аўрора («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Пахіта («Пахіта[ru]» Э. Дэльдэвеза), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда), Эсмеральда (аднайменны балет Ц. Пуні) і інш.

З 1920 года ў Францыі, адкрыла ў 1929 годзе балетную студыю ў Парыжы.

Аўтар «Успамінаў» (1960).

Зноскі

Літаратура

правіць