Маці Божая Тракельская

Маці Божая Тракельская — каталіцкая цудатворная ікона. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Тракелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Маці Божая Тракельская
выява
Абраз Маці Божай Тракельскай
Дата з'яўлення: XV ст.
Іконаграфічны тып: Маці Божая Снежная
Месца знаходжання: в. Тракелі
Дата святкавання першая нядзеля ліпеня

Гісторыя

правіць

Абраз рымскай іканаграфіі згодна з легендай быў намаляваны ў канцы ХVІ ст. Паводле адной з легендаў, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 годзе, здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Невядомы віленскі мастак стварыў прыгожы і высакародны вобраз Багародзіцы з Дзіцяткам. Па характары вобразаў яго можна параўнаць з абразом 1640 года віленскага мастака фламандскага паходжання Пенса ў Святой Ліпцы  (польск.) на Варміі (Польшча). У другой палове XVII ст. (магчыма, каля 1664 года) абраз Маці Божай з Дзіцяткам быў дапоўнены выявай укленчанага св. Казіміра з ружанцам у руках.

У 1994 г. Гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевіч зрабіў касцёл у Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем. Свята цудатворнага абраза адзначаецца ў першую нядзелю ліпеня[1][2]. У Тракелі ладзяцца штогадовыя пілігрымкі.

5 ліпеня 2009 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза папскімі каронамі. Здзейсніў акт каранацыі кардынал Казімір Свёнтак.

Апісанне

правіць

З'яўляецца адным з самых высокамастацкіх спісаў Маці Божай «Снежнай»  (руск.) у Беларусі. Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Ісусам на левай руцэ. З дасканалым познерэнесансным стылем жывапісу гарманіруе металічная шата з каронамі. Сваёй правай далонню Марыя ахапіла левую руку, якая трымае Божага Сына. 3 правага боку ад яе ўкленчыў Св. Казiмiр з ружанцам у руках — заступнік земляў Вялікага Княства Літоўскага. Выява Маці Божай была намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абраза ў другой палове XVII ст. Праўдападобна, гэта было звязана з кананізацыяй Казіміра і выданнем тагачасным Папам Рымскім у 1664 г. кананізацыйнай булы[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Каранацыя абраза маці божай Тракельскай 5 ліпеня 2009 г. ― Гродна, 2009. (1Н//177037(039))

Спасылкі

правіць