Машэ́ка[1][2] — герой беларускага народнага падання, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы забітага Машэкі ўзнік Магілёў[3].

Сцэна са спектакля «Машэка» на паштовай картцы Беларусі прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Е. А. Міровіча.

Фальклорны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза Машэкі звярталіся Еўсцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімір Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў оперу «Машэка».

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. БелЭн 2000.
  2. Беларуская міфалогія 2004.
  3. Легенды і паданні / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — С. 274—277.

Літаратура

правіць