Маіна Максімаўна Бабарыка
Маіна Максімаўна Бабарыка (21 сакавіка 1930, Віцебск, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2021, Віцебск) — беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса.
Маіна Максімаўна Бабарыка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2021 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў Віцебску ў сям’і служачых.
Дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе сям’я была эвакуіравана ў татарскую вёску Урсала. Вярнулася ў Віцебск, вучылася ў СШ № 10, пасля — у школе рабочай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У 1968 годзе скончыла Віцебскі педінстытут, факультэт пачатковых класаў. Працавала на Віцебскай студыі тэлебачання, узначальвала рэдакцыю праграм для дзяцей і юнацтва (1965—1985).
Член Саюза журналістаў СССР з 1971 года і Саюза журналістаў Беларусі з 1976 года. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005).
Памерла 1 лістапада 2021 года ў Віцебску.
Творчасць
правіцьПершая публікацыя, якую Маіна Максімаўна лічыць пачаткам сваёй творчасці, — вершы ў фабрычнай шматтыражцы «Сцяг індустрыялізацыі» (1953).
Аўтар кніг: «Книжкина неделя» (1964); «Непоседы» (1965); «Про Светку и её друзей» (1967); «За круглым оконцем» (1972); «А у нас во дворе» (1974); «Возвращение в юность» (1996); «Бабушкины сказки» (2003), «Сны наяву» (2003), «Забор» (2005), «Как заболела и поправилась телепередача» (2007), «Шорох времени» (2010).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана памятным знакам ЦК УЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі (1968), бронзавым медалём ВДНГ СССР за цыкл перадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны — удзельнікаў ВДНГ (1975), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За большой вклад в литературу» (2014).
Літаратура
правіць- Алимова, Е. «Я молодая женщина!» / Е. Алимова // Витебский проспект. — 2005. — 18 марта. — С. 18.
- Волкова, Л. Тепло ее души / Л. Волкова // Витьбичи. — 2005. — 17 марта. — С. 11.
- Иванова, Г. Еще не вечер! / Г. Иванова // Народнае слова. — 2010. — 30 сак. — С. 5.
- Палунчанка, В. Творчы тандэм / В. Палунчанка // Бібліятэка прапануе. — 2012. — № 7. — С. 31—33.
- Пастернак, Т. Творческий юбилей / Т. Пастернак // Народнае слова. — 2008. — 26 студз. — С. 5.
- Потенкова, С. О том, что сердцу мило / С. Потенкова // Народнае слова. — 2009. — 16 мая. — С. 5.
- Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Соладчук. — Віцебск, 2014. — С. 111. — 167 с. : іл.
Спасылкі
правіць- Бабарыка Маіна Максімаўна // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
- Вольга Палунчанка Пра пэндзаль, пяро і часопіс «Крынічка» // Літаратура і мастацтва. № 14 6 красавіка 2012 г.
- ↑ Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.