Маўрыкій (востраў)

Маўрыкій — востраў у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Асноўная частка Рэспублікі Маўрыкій.

Маўрыкій
англ. Mauritius, фр. Île Maurice
Фатаграфія вострава з космасу
Фатаграфія вострава з космасу
Характарыстыкі
Плошча1 865 км²
Насельніцтва
  • 1 220 000 чал.
Размяшчэнне
20°17′ пд. ш. 57°33′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Маўрыкій (востраў) (Індыйскі акіян)
Маўрыкій
Маўрыкій
Map

Геаграфія правіць

Востраў Маўрыкій уваходзіць у склад Маскарэнскіх астравоў. Тэрыторыя вострава складае 1865 км². Вялікую частку вострава займае амаль плоскае ўзвышша. Найвышэйшы пункт — гара Пітон (826 м).

Клімат правіць

Клімат трапічны марскі. Сярэднямесячная тэмпература лютага складае +23 градусу Цэльсія, жніўня — +19 градусаў Цэльсія. Сярэднегадовая колькасць ападкаў размеркавана нераўнамерна — ад 1 500 (у горных раёнах) да 5 000 (на прыбярэжных раўнінах).

Фауна і флора правіць

Каля трэці тэрыторыі вострава займаюць трапічныя лясы. Маецца разнастайная фаўна, у тым ліку эндэмічныя віды (мурашка Proceratium avium і іншыя).

Гісторыя правіць

Востраў Маўрыкій быў адкрыты ў X стагоддзі арабамі і атрымаў назву Дына Аробі. Напачатку XVI стагоддзя на ім высадзіліся партугальцы і назвалі яго Сішна, па імі аднаго з партугальскіх караблёў. У 1598 годзе была пачата яго каланізацыя галандцамі. Востраў атрымаў назву па лацінскай форме імя Морыца Аранскага.