Мегрынская ГЭС
Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт[1].
Мегрынская ГЭС | |
---|---|
Краіна |
![]() ![]() |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Аракс |
Каскад | Араксінскі |
Статус | будуецца |
Гады ўводу агрэгатаў | 2017 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Разнавіднасць электрастанцыі | дэрывацыйная |
Электрычная магутнасць, МВт | 130 (100?) |
Асноўныя збудаванні | |
Вышыня плаціны, м | 40 |
Даўжыня плаціны, м | 100 |
Шлюз | не |
На карце | |
Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.
Гісторыя праектаПравіць
Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах[2]. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі[3][2].
8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу[4].
У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВт[5].
Зноскі
- ↑ Прошла церемония закладки фундамента Мегринской ГЭС(руск.), Новости Армении - NEWS.am (8 лістапада 2012). Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ а б Armenian-Iranian HPPs to be constructed on Araks River(англ.) (16 верасня 2010). Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Дан старт строительству Мегринской ГЭС (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Итак, дан старт строительству Мегринской ГЭС(руск.), ARMENPRESS (8 лістапада 2012). Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Плановая мощность Мегринской ГЭС будет снижена до 100 мВт | Новости Армении- АРМЕНПРЕСС Армянское информационное агентство