Дзяржаўная граніца Беларусі

(Пасля перасылкі з Межы Рэспублікі Беларусь)

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і праходзячая па гэтай лініі вертыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].

Межы правіць

Мяжа Беларусі
Краіна Працягласць, км
  Латвія 172,912
  Літва 678,819
  Польшча 398,624
  Расія 1283
  Украіна 1084

Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].

На беларуска-літоўскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].

Спрэчныя дзялянкі правіць

Украіна правіць

На сённяшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамоваю паміж Беларуссю і Украінай аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995 года. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 года ў той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радаю Украіны, аднак да сёння не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам РБ[4].

Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе Br51 млрд[5].

Літва правіць

На пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [6]. Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.

Падзеі 2020 года правіць

29 кастрычніка 2020 года Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней з’явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы і грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць на тэрыторыю рэспублікі. Афіцыйна, межы закрыты «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь»[7].

Зноскі

  1. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
  2. Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  3. Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение Архівавана 23 жніўня 2009.
  4. Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  5. Кацярына Нячаева. Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў - І.Рачкоўскі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (19 студзеня 2010). Праверана 14 верасня 2010.
  6. Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
  7. Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.

Спасылкі правіць