Мексіканскае нагор’е

Мексіканскае нагор'е (ісп.: Altiplanicie Mexicana) — нагор'е ў паўднёвай частцы Паўночнай Амерыкі, якое займае вялікую частку Мексікі (яе паўночную і цэнтральную частку). Мае плошчу каля 1200 тыс. км². Складаецца з шырокага пласкагор'я і горных хрыбтоў, размешчаных па мяжы з усходу, поўдня і захаду. Большая частка нагор'я размяшчаецца на вышыні 1000—2000 м.

Мексіканскае нагор'е

З усходу Мексіканскае нагор'е абмежавана горным хрыбтом Сьера-Мадрэ Усходняя (вышыня да 4054 м), які крута абрываецца ў бок Мексіканскага заліва. Заходняя мяжа нагор'я — хрыбет Сьера-Мадрэ Заходняя (вышыня да 3150 м). На поўдні нагор'е ўпіраецца ў граду пагаслых і дзеючых вулканаў — Папярочную Вулканічную Сьеру. У паўночнай частцы ў раёне мяжы Мексікі і ЗША, нагор'е ўтварае клінаваты выступ паміж пустыняй Санора і плато Каларада, плаўна пераходзячы ў плато Вялікія раўніны. На поўначы нагор'я размешчана пустыня Чыуауа.

Спасылкі

правіць