Мелані Рычардс Грыфіт (англ.: Melanie Griffith; нар. 9 жніўня 1957) — амерыканская актрыса. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».

Мелані Грыфіт
англ.: Melanie Griffith
Дата нараджэння 9 жніўня 1957(1957-08-09)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Peter Griffith[d]
Маці Tippi Hedren[d]
Муж Антоніа Бандэрас, Дон Джонсан, Steven Bauer[d] і Дон Джонсан
Дзеці Дакота Джонсан і Stella Banderas[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, блогер, тэлеактрыса, кінапрадзюсар, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDb ID 0000429
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першай роляй Мелані быў рэкламны ролік, у якім яна знялася ва ўзросце 9 месяцаў. Першая сур’ёзная роля ў фільме Артура Пена «Начныя хады» (1975).

З-за наркотыкаў кар’ера Грыфіт перарвалася амаль на дзесяць гадоў. Яе вяртанне пачалося дзякуючы фільму Браяна Дэ Пальмы «Двайнік цела». Гэты фільм прывёў яе да зорнай ролі ў фільме «Дзікая штучка». Наступным крокам да ўсеагульнага прызнання стаў фільм «Дзелавая дзяўчына». За гэтую ролю яна атрымала «Залаты глобус» як лепшая камедыйная актрыса і была намінаваная на прэмію «Оскар». Яшчэ адзін фільм, «Двое — гэта занадта» (1995) адыграў важную ролю ў яе асабістым жыцці: на здымках яна пазнаёмілася з Антоніа Бандэрасам, за якога пасля выйшла замуж.

Здымаецца Грыфіт і ў тэлевізійных праектах. У 1999 годзе кампанія кабельнага тэлебачання HBO запрасіла яе на ролю ў тэлефільме «Праект 281».

У 2003 годзе Грыфіт вырашыла паспрабаваць сябе ў новай якасці. Яна дэбютавала ў мюзікле «Чыкага» ў ролі Роксі. Цікава, што ў гэты ж момант Антоніа Бандэрас граў у іншым мюзікле — «Дзевяць», прычым яго тэатр знаходзіўся літаральна праз дарогу.

Зноскі

  1. Melanie Griffith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Melanie Griffith // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #122510135 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.