Мелкае (возера, Бешанковіцкі раён)

Ме́лкаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Замялочча, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Мелкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,9[1] м
Даўжыня 1,38 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,39 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,95 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Сярэдняя глыбіня 2,0 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,14 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 14,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мелкае (Беларусь)
Мелкае
Мелкае
Мелкае (Віцебская вобласць)
Мелкае
Мелкае
Map

Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады ў возеры 0,77 млн м³. Плошча вадазбору 14,1 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, разараныя, на паўночным захадзе пад хмызняком. Заходнія схілы стромкія, вышынёй 10—12 м. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 30 м), параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Уздоўж паўднёва-ўсходніх і паўночна-заходніх берагоў дно высцілаюць пяскі і апясчаненыя адклады. Возера эўтрофнае. Па ўсёй плошчы зарастае падводнай расліннасцю. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у возера Доўгае.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 336. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

правіць