Менамская нізіна
Мена́мская нізіна[1] знаходзіцца ў басейне ракі Менам-Чао-Прая, у Тайландзе.
Менамская нізіна | |
---|---|
![]() | |
Размяшчэнне |
![]() |
Працягласць з поўначы на поўдзень | 500 км |
Працягласць з захаду на ўсход | 200 км |
Плошча | каля 100 000 км² |
Рэкі | Менам-Чао-Прая |
Абмываецца Сіямскім залівам Паўднёва-Кітайскага мора. Даўжыня каля 500 км. Плошча каля 100 тыс. км².

Размешчана на месцы тэктанічнай упадзіны, паміж гарамі цэнтральнай часткі Індакітая на захадзе і плато Карат на ўсходзе. Запоўнена алювіяльнымі адкладамі ракі Менам-Чао-Прая і яе прытокаў. Пераважаюць раўніны, на поўначы з градамі астанцовых узгоркаў, складзеных пераважна з вапнякоў. На поўдні — берагавыя валы ўздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. Густая сетка рэк і арашальных каналаў, шмат балот.
Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў больш за 1000 мм за год. Лістападныя мусонныя лясы і хмызнякі, у дэльце — мангравыя лясы, зараснікі пальмы ніпа.
Значныя тэрыторыі разараны пад пасевы рысу (жытніца краіны). На Менамскай нізіне — горад Бангкок.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
правіць- Менамская нізіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 282.
- Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- Менамская низменность (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі