Мермнады

дынастыя кіраўнікоў старажытнай Лідыі

Мермнады (лац.: Mermnadae, каля 680 г. да н.э.546 г. да н.э.) — дынастыя валадароў Старажытнай Лідыі.

Манета Мермнадаў, сяр. VI ст. да н.э.

Заснавальнікам дынастыі лічыцца Гігес, які захапіў уладу ў нашчадкаў Геракла, што кіравалі Лідыяй 22 пакаленні (каля 505 гадоў). Ён заключыў саюз з Асірыяй і распачаў барацьбу супраць кімерыйцаў. Усяго Лідыяй кіравала 5 валадароў з гэтай дынастыі. Іх галоўным цэнтрам сталі Сарды. Археолагі сведчаць, што менавіта ў VII — VI стст. да н.э. адбываўся імклівы рост гэтага горада.

Найбольшага поспеху дасягнулі апошнія валадары Аліят II і Кроз, якія заваявалі ўвесь захад Малой Азіі. Пасля заняпаду Асірыі, Аліят II здолеў у 585 г. да н.э. спыніць экспансію новай краіны-гегемона Мідыі на захад. Аднак спроба Кроза прасунуцца за раку Галіс выклікала вайну з персідскім уладаром Кірам Вялікім і прывяла да заваявання Лідыі персамі.

Спасылкі правіць