Алія́т II (стар.-грэч.: Αλυάττης, 619 г. да н.э.560 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.

Аліят II
Αλυάττης
валадар Старажытнай Лідыі
619 г. да н.э. — 560 г. да н.э.
Нараджэнне каля 640 да н.э.
Смерць каля 560 да н.э.
Род Мермнады
Бацька Sadyattes[d][1][2]
Дзеці Кроз і Арыеніс[d]
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Аліят II на Вікісховішчы

Аліят II праводзіў палітыку пашырэння сваёй дзяржавы. На захадзе падначаліў сабе грэчаскія гарады Іоніі. Правёў 5 спусташальных ваенных кампаній супраць Мілета. На ўсходзе заваяваў Фрыгію і разграміў старадаўніх праціўнікаў—кімерыйцаў.

У 612 г. да н.э. Мідыя і Вавілон знішчылі Асірыю, галоўнага знешняга саюзніка Лідыі. Мідыйскі валадар Увахшатра (Кіаксар) пачаў заваяванне Малой Азіі, што вабіла радовішчамі жалеза і рэдкіх металаў. Лідыя фактычна была адзінай моцнай краінай, якая магла спыніць паспяховае прасоўванне мідыйцаў на захад. У 590 г. пачалася кровапралітная вайна, якая цягнулася 5 гадоў. 28 мая 585 г. да н.э. войскі Лідыі і Мідыі сышліся ў чарговай бітве, аднак спыніліся з-за сонечнага зацьмення, прадказанага Фалесам з Мілета. Аліят II і Увахшатра заключылі мірны дагавор і падзялілі Малую Азію па рацэ Галіс.

Аліят II быў двойчы жанаты. Першая жонка-карыйка нарадзіла яму сына Кроза. Другая жонка-грачанка — сына Панцеляймона. Акрамя таго, у яго былі дзве дачкі. Адна з іх стала жонкай мідыйскага валадара Асціяга.

Памёр каля 560 г. да н.э. Пахавальня Аліята II знаходзіцца недалёка ад Сардаў.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Σαδυάττης // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1177–1178.
  2. Любкер Ф. Alyattes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 72.

СпасылкіПравіць